Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Дрысьвяты)
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Дрысьвяты |
| Каардынаты | 55°35′20,76″ пн. ш. 26°40′56,46″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Полацкая япархія |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Дрысьвятах. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дрысьвятах збудавалі ў 1908 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю, якая складаецца з званіцы, бабінца, асноўнага аб’ёму і апсыды. У колеравым разьвязку асноўная роля адводзіцца кантрасту паміж чырвонай цэглай сьценаў і атынкаванымі дэталямі дэкору. З архітэктуры Маскоўскай дзяржавы ўжываецца афармленьне ўваходу з калёнамі-дынькамі, паўкруглыя закамары, купалы-цыбуліны на 8-гранных шыйках[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000189 |