Царква Сьвятой Тройцы (Гарадок)
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Траецкая царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Гарадок |
| Каардынаты | 54°09′05,31″ пн. ш. 26°55′18,40″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Гарадку. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы гістарычнага мястэчка, на Маладэчанскай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Гарадку збудавалі ў 1884 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.
За савецкім часам царкву зачынілі. У 1990-я гады будынак аднавілі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Будынак 4-часткавай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі: 2-ярусная званіца (васьмярык на чацьверыку), прастакутная ў пляне трапезная, кубападобны асноўны аб’ём, паўкруглая апсыда. Галоўны і бакавыя ўваходы маюць выгляд прастакутных праёмаў з аркавымі парталамі. Аркавыя аконныя праёмы ў ліштвах з кілепадобнымі броўкамі.
Унутраная прастора перакрывалася скляпеньнямі (не захаваліся), над трапезнай месьцяцца драўляныя хоры[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі і графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі і графіка
- 1863 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Бакавы фасад
- Выгляд з боку апсыды
- Брама
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.