Царква Сьвятой Ганны (Стоўпцы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Ганны
Царква Сьвятой Ганны
Царква Сьвятой Ганны
Краіна Беларусь
Места Стоўпцы
Каардынаты 53°28′40″ пн. ш. 26°43′48″ у. д. / 53.47778° пн. ш. 26.73° у. д. / 53.47778; 26.73Каардынаты: 53°28′40″ пн. ш. 26°43′48″ у. д. / 53.47778° пн. ш. 26.73° у. д. / 53.47778; 26.73
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Заснавальнік Адам Чартарыйскі
Дата заснаваньня XIX стагодзьдзе
Царква Сьвятой Ганны на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Ганны
Царква Сьвятой Ганны
Царква Сьвятой Ганны
Царква Сьвятой Ганны на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XIX ст. у Стоўпцах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Загуменнай (Царкоўнай) вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны над асноўным аб’ёмам і какошніка над брамай-званіцай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ў Стоўпцах збудавалі ў 1825 годзе з фундацыі ўладальніка маёнтку князя Адама Чартарыйскага. Пазьней расейскія ўлады гвалтоўна адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры клясыцызму з рысамі барока. Гэта цэльны прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Галоўны фасад завяршаецца 2-ярусным фігурным франтонам з увагнутымі бакавымі гранямі і цэнтральнай аркавай нішай, якую з бакоў вылучаюць дзьве пары пілястраў. Яркім дэкаратыўным элемэнтам фасаду ёсьць рама, разьмешчаная над цэнтральным уваходам. Яна мае выгляд пасьлядоўна ўмежаных геамэтрычных фігураў — квадрата з раскрапаванымі кутамі і квадрата з 8-кутнікам. Бакавыя аконныя праёмы фасаду акаймоўваюць простыя ліштвы зь несапраўднымі замковымі камянямі і архівольтамі. Фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў плястычных ліштвах і пілястрамі дарычнага ордара ў прасьценках, апярэзваюцца спрошчаным антаблемэнтам.

Унутраная прастора перакрываецца люстравым скляпеньнем з падугамі. Сьцены апярэзваюцца антаблемэнтам, падзяляюцца пілястрамі. Над уваходам месьцяцца хоры, падтрыманыя чатырма драўлянымі калёнкамі. Алтарная частка вылучаецца іканастасам 4-яруснай 7-часткавай кампазыцыі, падзеленым канелаванымі пілястрамі. Завяршаюць кампазыцыю пяць фігурных франтонаў з бакавымі валютамі. Арнамэнтальна-дэкаратыўны акцэнт іканастаса — разная царскія вароты. Абразы іканастаса разьмяжоўваюцца на два ярусы антаблемэнтам з трыгліфным фрызам[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 6

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]