Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Яна (Талін)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Царква сьвятога Яна
Jaani kirik
Краіна Эстонія
Места Талін
Каардынаты 59°26′1.59″ пн. ш. 24°44′43.9″ у. д. / 59.433775° пн. ш. 24.745528° у. д. / 59.433775; 24.745528Каардынаты: 59°26′1.59″ пн. ш. 24°44′43.9″ у. д. / 59.433775° пн. ш. 24.745528° у. д. / 59.433775; 24.745528
Канфэсія лютэранства
Архітэктурны стыль нэаготыка
Аўтар праекту Крыстаф Аўгуст Габлер
Будаўнік Карл Зэнзэбэрг
Дата заснаваньня 1862
Будаваньне 18621867 гады
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Сайт Афіцыйны сайт
Царква сьвятога Яна на мапе Эстоніі
Царква сьвятога Яна
Царква сьвятога Яна
Царква сьвятога Яна
Царква сьвятога Яна на Вікісховішчы

Царква́ сьвято́га Я́на (па-эстонску: Jaani kirik) — лютаранская парафіяльная царква ў Таліне (Эстонія). Збудаваная ў 1862—1867 роках і названая ў гонар сьвятога Яна Эвангеліста, Хрыстовага вучня і аўтара чацьвертага хрысьціянскага Эвангельля.

Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя парафіяльная царква Сьвятога Духа налічвала болей за 14 000 вернікаў, і ў 1851 року пачаўся збор сродкаў на пабудову новага храма ў новай частцы места. Будаўніцтва пачалося ў верасьні 1862, кансэкрацыя адбылася 17 сьнежня 1867 року.

Царква збудаваная ў нэагатычным стылі паводле праекту талінскага архітэктара Крыстафа Аўгуста Габлера. Мае з заходняга боку высокую вежу з дэкаратыўным шпілем. Зьяўляецца архітэктурнай дамінантай плошчы Свабоды.

У 1930-х і ў 1950-х роках былі прапановы зруйнаваць царквы: на думку некаторых архітэктараў, стыль царквы псаваў агульны ансамбль плошчы. Аднак дзякуючы пратэстам гэтага не адбылося.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр  1242

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Сьвятога Яна (Талін)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў