Царква Сьвятога Прарока Ільлі (Бялавічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Прарока Ільлі
| |
Ільінская царква і званіца
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Бялавічы |
Каардынаты | 52°42′47″ пн. ш. 25°06′36″ у. д. / 52.71306° пн. ш. 25.11° у. д.Каардынаты: 52°42′47″ пн. ш. 25°06′36″ у. д. / 52.71306° пн. ш. 25.11° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
± Царква Сьвятога Прарока Ільлі | |
Царква Сьвятога Прарока Ільлі на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Прарока Ільлі — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Бялавічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першую драўляную царкву ў Бялавічах збудавалі ў 1630 годзе. У другой палове XVIII ст. у мястэчку паставілі новую драўляную царкву.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Бялавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1885 годзе перад царквой збудавалі званіцу зь мясцовага бутавага каменю.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам царква працягвала дзеяць.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму. Гэта адзіны падоўжаны прастакутны зруб, які пераходзіць у 2-гранную апсыду, 2-схільны дах якой пераходзіць у вальмавы. Над франтонам галоўнага фасаду ўзвышаецца чацьверыковая вежа з купалам-баняй. У XIX ст. да фасаду дабудавалі аднолькавы вышынёй каркасны прытвор. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі і ўмацоўваюцца брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках.
Усярэдзіне сьцены дэкаруюцца пілястрамі з разнымі капітэлямі. Пры ўваходзе на 2 слупах месьціцца галерэя хораў.
Перад царквой стаіць 3-ярусная шатровая брама-званіца. Яе масіўны ніжні ярус праразаецца шырокай праязной аркай і ўмацоўваецца контрфорсамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элемэнты архітэктурнага дэкору — лапаткі, руст, прастакутныя панэлі, ліштвы лучковых праёмаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000293 |