Царква Сьвятога Мікалая (Магілёў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′38″ пн. ш. 30°20′45″ у. д. / 53.89389° пн. ш. 30.34583° у. д.Каардынаты: 53°53′38″ пн. ш. 30°20′45″ у. д. / 53.89389° пн. ш. 30.34583° у. д. |
Архітэктурны стыль | Магілёўская школа дойлідзтва |
Дата заснаваньня | 1637 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзіцца на Падмікольлі, у абалоне Дняпра. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры магілёўскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Царква ўваходзіць у склад комплексу Мікольскага манастыра. Тут захаваўся зроблены мясцовымі майстрамі іканастас XVII ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1636 годзе кіеўскі мітрапаліт Пётар (Магіла) атрымаў прывілей ад караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы на будаваньне ў Магілёве царквы Сьвятога Мікалая[1]. За кіраваньнем Магілёўскай япархіяй Сільвестрам (Косавам) у 1637 годзе збудавалі часовую драўляную Мікольскую царкву. Будаваньне неацепленнай мураваная царквы пачалося ў 1669 годзе, а ў 1672 годзе яе асьвяціў япіскап Феадосі I (Васілевіч)[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У Першую сусьветную вайну з жніўня 1915 да лістапада 1917 году ў Магілёве знаходзілася стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага Расейскай імпэрыі і маскоўскі гаспадар Мікалай II з сваёй вялікай сям’ёй у час знаходжаньня ў стаўцы наведваў Мікольскую царкву[3].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам царкоўная рэчы канфіскавалі, а іканастас зьнішчылі. У 1934 годзе па сьмерці сьвятара Міхаіла Пляшчынскага Мікольскую царкву зачынілі. У 1937 годзе ў Мікольскай царкве разьмясьцілася перасыльная турма, якая працавала тут да 1941 году. З 1946 году ў Мікольскай царкве разьмяшчалася кніжная база.
У 1991 годзе будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 1995 годзе да царквы падвялі ацяпленьне.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры магілёўскага барока. Гэта 3-апсыдная крыжова-купальная базыліка з 8-гранным сьветлавым барабанам і купалам-баняй над сяродкрыжжам. Да цэнтральнага нэфу з захаду далучаецца прытвор. Галоўны фасад падзяляецца карнізамі на тры ярусы і завяршаецца дзьвюма вежамі зь фігурным франтонам паміж імі. Першы масіўны ярус аздабляецца трыма роўнымі паўцыркульнымі нішамі на ўсю вышыню і ёсьць п’едэсталам да наступных ярусаў. Другі дэкаруецца «глухой» аркатурай, пілястры якой пакрывае ляпны расьлінны арнамэнтам, злучанымі нішамі з гіркамі. У трэцім ярусе аркатурны матыў з паўкалёнкамі выяўляецца больш дэталёва. Бакавыя фасады падзяляюцца высокімі пілястрамі. Крылы трансэпта завяршаюцца фігурнымі шчытамі. Аконныя праёмы паўцыркульныя і лучковыя.
Інтэр’ер царквы аздабляецца манумэнтальным малярствам XVII — пачатку XIX ст. Захаваўся зроблены мясцовымі майстрамі да 1672 году 4-ярусны іканастас (скразная разьба па дрэве, пазалота), увенчаны скульптурным укрыжаваньнем у абрамленьні пышнай разьбы.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1917 г.
-
М. Вінаградаў, 12.12.1917 г.
-
М. Вінаградаў, 12.12.1917 г.
-
да 1930 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
па 1944 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Інтэр'ер
-
Іканастас
-
Росьпісы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чарняўская Т. Магілёўскі Мікольскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 252.
- ^ Свято-Никольский женский монастырь г. Могилёва. — Могилев: Издание Свято-Никольского женского монастыря, 2006.
- ^ Мікалай II у Магілёве, Туризм и отдых (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 511Г000017 |