Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Мікалая (Воўчын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Краіна Беларусь
Вёска Воўчын
Каардынаты 52°16′58.06″ пн. ш. 23°18′44.71″ у. д. / 52.2827944° пн. ш. 23.3124194° у. д. / 52.2827944; 23.3124194Каардынаты: 52°16′58.06″ пн. ш. 23°18′44.71″ у. д. / 52.2827944° пн. ш. 23.3124194° у. д. / 52.2827944; 23.3124194
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Дата скасаваньня 1812
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воўчыне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Царква па надбудове першага купала-цыбуліны, 1900 г.

Мураваную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ў Воўчыне збудавалі ў XVIII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Воўчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) і перабудавалі яго.

У 1903 годзе збудавалі драўляную царкоўнапрыходзкую школу.

За савецкім часам царква не зачынялася.

Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны аб'ём пад 2-схільным дахам, у цэнтры якога пазьней паставілі купал-цыбуліну. Над нізкім прытворам надбудавалі 3-ярусную (2 васьмерыкі на чацьверыку) шатровую званіцу, завершаную яшчэ адным купалам-цыбулінай. З усходу далучаецца прастакутная ў пляне апсыда пад вальмавым дахам і нізкая рызьніца. Фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасьценках і на скругленых вуглах. Барокавая аснова праглядаецца ў плястычнасьці аб’ёмаў, вытанчаных архітэктурных абломах, магутным канструкцыйным разьвязку[1].

Будынак царквы атачае бутавая агароджа.

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 63А.
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]