Царква Сьвятога Ўладзімера (Горадня)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Ўладзімера
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°39′52″ пн. ш. 23°49′41″ у. д. / 53.66444° пн. ш. 23.82806° у. д.Каардынаты: 53°39′52″ пн. ш. 23°49′41″ у. д. / 53.66444° пн. ш. 23.82806° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Іван Плотнікаў[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Ўладзімера |
Царква Сьвятога Ўладзімера — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Горадні. Знаходзіцца ў Занёманскім прадмесьці пад адрасам вуліца Перамогі, 5. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Занёманскім прадмесьці Горадні збудавалі ў 1896 годзе паводле праекту расейскага архітэктара Івана Плотнікава.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя складаецца з 2-яруснай званіцы і асноўнага аб’ёму зь 5-граннай апсыдай. Асноўны аб’ём накрываецца 4-схільным дахам, званіца завяршаецца шатром з купалам-цыбулінай. Аконныя праёмы аркавыя і лучковыя. Сьцены пэрымэтрам завяршаюцца зубчастым пасам, філёнгавым фрызам і прафіляваным карнізам. На бакавых фасадах невялікія кілападобныя франтоны. Цокаль дэкаруецца філёнгамі і прафіляванымі цягамі. Архітэктура зьмяшчае стылізаваныя элемэнты дэкору дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы: закамары, кілападобныя аркі, крыжовыя і аркавыя нішы, кутнія калёнкі, ліштвы вокнаў ды іншае.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю. Дэкаратыўны акцэнт інтэр’еру — драўляны іканастас[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000019 |