Занёманскае прадмесьце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гістарычны раён
Занёманскае прадмесьце
Занёманскі фарштат, 30-ыя гг. XX ст. Магчыма 1931 год, паводка на Нёмане.
Занёманскі фарштат, 30-ыя гг. XX ст. Магчыма 1931 год, паводка на Нёмане.
Краіна Беларусь
Горад Горадня
Каардынаты 53°41′39.53″ пн. ш. 23°50′49.9″ у. д. / 53.6943139° пн. ш. 23.847194° у. д. / 53.6943139; 23.847194Каардынаты: 53°41′39.53″ пн. ш. 23°50′49.9″ у. д. / 53.6943139° пн. ш. 23.847194° у. д. / 53.6943139; 23.847194
Архітэктурны стыль Барока, клясыцызм
Першае згадваньне XIV ст.
Будаўніцтва XIV ст.XVIII
Статус мікрараён
Занёманскае прадмесьце на мапе Беларусі
Занёманскае прадмесьце
Занёманскае прадмесьце
Занёманскае прадмесьце
Commons-logo.svg Занёманскае прадмесьце на Вікісховішчы

Занёманскае прадмесьце, малюнак ад 20 верасьня 1867 г.

Занёманскае прадмесьце, Занёманскі пасад, Занёманскі фарштат — гістарычны раён гораду Горадні, пачаў фарміравацца ў 14 ст. на левым беразе ракі Нёман. Абмежаваны чыгункай, вуліцамі Дарвіна, Гагарына і Міру. Галоўная – вул. Гарнавых (былая Ліпавая), мостам церазь Нёман злучае раён з цэнтрам Старога горада.

Вядома, што ў 1392 г. князь Вітаўт дазволіў крыжакам пабудаваць у Занямоньні замак Новая Горадня, які, аднак, у тым жа годзе быў разбураны.

У пэрыяд з 15 па 16 ст. у Заньнёманьні, фарміруецца новы рынак, добра зьвязаны з воднай камунікацыяй. Гандлёвая плошча атрымала тыповую форму прамавугольніка, да вуглоў якога падыходзілі вуліцы. Паблізу, насупраць замкаў існаваў зьвярынец з сажалкамі, элемэнт дастаткова пашыраны ў гарадах і рэзыдэнцыях магнатаў XV—XVI стагодзьдзяў.

Абедзьве часткі гораду злучаліся мостам церазь Нёман на ражавых апорах і з уезнай вежай. Разьвіцьцё пляніроўкі і забудовы суправаджалася павышэньнем узроўню гарадзкога добраўпарадкаваньня. Вуліцы былі забрукаваны, у 1541 г. зроблены водаправод. У 17-18 ст. пабудаваны францысканскі кляштар.