Царква Раства Багародзіцы (Дакудава)
| Помнік гісторыі | |
Царква Раства Багародзіцы | |
Царква Раства Багародзіцы | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Дакудава |
| Каардынаты | 53°48′23,11″ пн. ш. 25°30′35,68″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Лідзкая япархія[d] |
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі Царква Раства Багародзіцы | |
Царква Раства Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Дакудаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дакудаве збудавалі ў 1866 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую падоўжна-восевую кампазыцыю: прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная заля, паўкруглая апсыда. Шатры 2-яруснай (васьмярык на чацьверыку) званіцы і малітоўнай салі завяршаюцца купаламі-цыбулінамі. На фоне бутавай муроўкі сьценаў вылучаюцца атынкаваныя аркатурныя пасы, роўныя ліштвы аркавых адзінарных і падвоеных аконных праёмаў, кутнія руставаныя лапаткі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Бакавы ўваход
- Вежа
- Фрагмэнт
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Беаазёрава
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.