Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы (Гарадзечна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Славутасьць
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы (Гарадзечна). Выгляд з тылу..jpg
Краіна Беларусь
Вёска Гарадзечна
Каардынаты 52°25′27.52″ пн. ш. 24°18′39″ у. д. / 52.4243111° пн. ш. 24.31083° у. д. / 52.4243111; 24.31083Каардынаты: 52°25′27.52″ пн. ш. 24°18′39″ у. д. / 52.4243111° пн. ш. 24.31083° у. д. / 52.4243111; 24.31083
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Берасьцейская 
Тып будынка царква
Дата заснаваньня 1825
Апошні плябан Іярэй Георгі Хадыніцкі[1]
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы
Commons-logo.svg Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква́ По́крыву Найсьвяце́йшай Багаро́дзіцыправаслаўная царква ў Гарадзечне Берасьцейскае япархіі, збудаваная ў памяць бітвы паміж расейскімі і напалеонаўскімі войскамі ў 1812 року. Помнік архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сустрэчах і ў ліставаньні з гарадзенскім губэрнатарам генэрал Тармасаў неаднаразова выказваў думкі пра неабходнасьць ушанаваньня памяці Гарадзечанскай бітвы. Фундатарам пабудовы стаў уласьнік Гарадзечны і Плянты Войцех Брунан Пуслоўскі, былы маршалак Слонімскага павету, а будаўніком — памешчык Шэмет. Збудаваная ўніяцкай[2] царква была адчыненая на сьвята Пакрова 1825 року і атрымала назву Сьвята-Пакроўскае[3]. Пазьней царква пераўтваралася то ў каталіцкую, то ў праваслаўную, то назад ва ўніяцкую. Пасьля скасаваньня ўніі ў 1839 року ў царкве быў усталяваны іканастас[4], а па здушэньні паўстаньня 1863 року яна была канчаткова перададзеная праваслаўным[5].

6 лютага 1963 Савет па справах Расейскай праваслаўнай царквы пры Савеце міністраў СССР прыняў рашэньне пра ліквідацыю прыходу ў вёсцы Гарадзечна. У будынку царквы пэўны час разьмяшчалася калгаснае зернесховішча і школьная спартовая заля. Паступова ў царкве праржавеў дах, уваходная арка і каменны плот былі разабраныя, сам будынак храму знаходзіўся ў поўным запусьценьні[4].

У 1990 року царква была вернутая праваслаўным. Да гэтае пары яна практычна была пазбаўленая даху, а з чатырох каменных слупоў, якія падпіралі скляпеньні, застаўся толькі адзін. Дзякуючы намаганьням ураджэнца гэтых мясьцінаў Леаніда Несьцерчука і пры падтрымцы грамадзкасьці і мясцовых уладаў пачалася рэстаўрацыя храму. Дзякуючы таму, што захаваліся гістарычныя дакумэнты, ён быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе. Праект аднаўленьня выканаў архітэктар зь Берасьця Рыгор Будзька, рэстаўрацыйныя працы зьдзейсьніла брыгада з Валыні[4].

12 кастрычніка 1991 року на сьвята Пакрову Найсьвяцейшай Багародзіцы царкву асьвяціў япіскап Берасьцейскі й Кобрынскі Канстанцін[6].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы (Гарадзечна). Агульны выгляд.

Будынак прастакутны ў пляне, над уваходам вежа-званіца. Асноўны трохнэфавы аб’ём накрыты двухсхільным дахам, у цэнтры якога разьмешчаны васьмігранны сьветлавы барабан. На галоўным фасадзе накладны портык. Вокны акаймаваныя простымі ліштвамі.

Асаблівую велічнасьць храму надавалі 12 калёнаў (дзьве на ўваходзе і 10 унутры), якія сымбалізавалі «12-ы рок»[3].

Першапачаткова царква мела выгляд агромністага сьвірну; не было ні купалу, ні званіцы[4].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пружанское благочиние(рас.) Официальный сайт Брестской епархии. Праверана 10 жніўня 2012 г.
  2. ^ Helga. (24 жніўня 2010) Городечненская битва 1812 года(рас.) Достопримечательности. Портал города Пружаны. Праверана 10 жніўня 2012 г.
  3. ^ а б Ірына Сядова. (23 студзеня 2010) Вуліцы майго дзяцінства Культура. Раённыя будніПраверана 10 жніўня 2012 г.
  4. ^ а б в г Свято-Покровской церкви д.Городечно нужна ваша помощь(рас.). Раённыя будні (26 лютага 2010). Праверана 29 лютага 2012 г.
  5. ^ Аляксей Ганчук. Ці ажыве стары гасцінец?.. // Народная трыбуна : газэта. — 13 красавіка 2010.
  6. ^ Юрий Рубашевский. (14 жніўня 2012) Вечно будет помнить Городечно(рас.) Гісторыя. Вечерний БрестПраверана 15 жніўня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000607
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Менск: БелЭн, 1992. — 452 с.: іл. ISBN 5-85700-094-7.
  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы (Гарадзечна)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў