Перайсьці да зьместу

Царква Покрыва Багародзіцы (Янаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Пакроўская царква
Пакроўская царква
Краіна Беларусь
Места Янаў
Каардынаты 52°08′51.75″ пн. ш. 25°32′9.82″ у. д. / 52.1477083° пн. ш. 25.5360611° у. д. / 52.1477083; 25.5360611Каардынаты: 52°08′51.75″ пн. ш. 25°32′9.82″ у. д. / 52.1477083° пн. ш. 25.5360611° у. д. / 52.1477083; 25.5360611
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Пінская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Янаве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Царкву Маскоўскага патрыярхату ў Янаве збудавалі ў 1901 годзе на месцы царквы Сьвятога Пасаду.

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую падоўжана-восевую кампазыцыю: званіца, трапезная, асноўны аб’ём з бакавымі прыдзеламі, апсыда з рызьніцамі. 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) званіца, надбудаваная над шырокім 2-павярховым прытворам, і 8-гранны шатровы барабан над асноўным кубападобным аб’ёмам завяршаюцца купаламі-цыбулінамі. Імі ж завяршаюцца 2-схільныя дахі ганка галоўнага ўвахода і прыдзелаў. Фасады праразаюцца адзінарнымі і падвойнымі аркавымі вокнамі з броўкамі, падзяляюцца кутнімі лапаткамі і прастакутнамі нішамі, апярэзваюцца прафіляванымі карнізамі з зубчастымі фрызамі.

У царкве захоўваюцца абразы XVII—XVIII стагодзьдзяў: «Тройца старазапаветная» і «Маці Божая Рымская» (паходзіць зь Ільлінскай царквы ў в. Дастоеве), «Арханёл Міхал», «Маці Божая Адзігітрыя» (з Прачысьценскай царквы ў в. Сьнітаве), «Маці Божая Чантахоўская», «Раство Маці Божай», «Уваскрасеньне», «Сьвятыя Канстантын і Алена»; абразы XIX ст.: «Маці Божая ўсіх смуткуючых радасьць», «Аляксандр Неўскі», «Цуд Юрыя пра зьмея»[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Кастрычніка, 1
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000262

Царква Покрыва Багародзіцы (Янаў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў