Царква Ўсьпеньня Багародзіцы (Сялец)
Помнік гісторыі | |
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
| |
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сялец |
Каардынаты | 52°35′20.31″ пн. ш. 24°52′20.36″ у. д. / 52.588975° пн. ш. 24.8723222° у. д.Каардынаты: 52°35′20.31″ пн. ш. 24°52′20.36″ у. д. / 52.588975° пн. ш. 24.8723222° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы | |
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Сяльцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на Бярозаўскай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Сяльцы збудавалі ў 1870 годзе на месцы зачыненага расейскімі ўладамі касьцёла.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае выцягнутая падоўжнай восьсю кампазыцыю: званіца, трапезная, асноўны аб’ём з бакавымі парталамі і 5-гранная апсыда, да якой далучаюцца дзяканьнік і ахвярнік. Архітэктурна-дэкаратыўнае аздабленьне засноўваецца на спалучэньні традыцыяў клясыцызму (апрацоўка сьценаў пілястрамі тасканскага ордэра, прафіляваныя высокія карнізы, абрамленьні паўкруглых акон асноўнага аб’ёма) і характэрных формаў маскоўскага дойлідзтва XVІІ ст. (канструкцыйная схема званіцы — васьмярык на чацьверыку, шатровы дах з купалам-цыбулінай, кілепадобныя какошнікі парталаў і вежы-званіцы).
Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю на падугах (праектаваліся цыліндрычным скляпеньнем), у малітоўную залю шырокімі прасьветамі адкрываюцца трапезная і апсыда, вылучаная іканастасам з разнымі царскімі варотамі. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVIII — XIX стагодзьдзящ выкананы ў акадэмічна-клясыцыстычным стылі: «Пакроў», «Мікалай Цудатворца», «Сьвятыя Пётар і Павал», «Усьпеньне», «Антоні Пячэрскі», «Сьвяты архідыякан», «Маці Божая Замілаваньне», «Ісус Хрыстос», «Праабражэньне Гасподняе», «Сьвяты прарок Арон», «Увядзеньне ў храм Багародзіцы», «Сьвяты архідыякан Лаўрэнці»[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Прачыстай Багародзіцы або Прачысьценская царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000156 |