Сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Полацак)
Помнік гісторыі | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
| |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°30′15″ пн. ш. 28°46′48″ у. д. / 55.50417° пн. ш. 28.78° у. д.Каардынаты: 55°30′15″ пн. ш. 28°46′48″ у. д. / 55.50417° пн. ш. 28.78° у. д. |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | нэабізантыйскі стыль[d] |
Аўтар праекту | Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў[d] |
Сайт | spas-monastery.by |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Царква саборная Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Полацку. Знаходзіцца ў цэнтры комплексу Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) пасярод Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра збудавалі ў 1893—1897 гадох паводле праекту губэрнскага архітэктара Ўладзімера Коршыкава. Царкву ўрачыста заклаў 23 траўня 1893 году Антанін (Дзяржавін), япіскап полацкі і віцебскі.
У 1990 годзе праводзілася рэстаўрацыя сабора.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад расейска-бізантыйскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Амаль цэнтрычны крыжовы ў пляне аб’ём завяршаецца 5 паўсфэрычнымі купаламі з пазалочанымі крыжамі. Цэнтральны купал-шалом на высокім 12-гранным сьветлавым барабане падтрымліваецца кутнімі 8-граннымі вежамі з такімі ж купальнымі пакрыцьцямі. Тры ўваходы вылучаюцца асобнымі прытворамі-рундукамі. Паўкруглая апсыда мае 2 ярусы, верхні зь якіх завяршаецца конхавым купалам, з бакоў далучаюцца 2 нізкія рызьніцы. На фоне русту фасадаў вылучаюцца вузкія высокія аркавыя аконныя праёмы, зтроеныя ў цэнтры і здвоеныя з бакоў. У дэкаратыўнай аздобе фасадаў выкарыстоўваюцца закамары, аркавыя ўваходныя парталы, паўкалёнкі, круглыя мэдальёны. Верхам фасадаў праходзяць прафіляваныя карнізы і зубчастыя фрызы. Гмах царквы стаіць на высокім філёнгавым цокалі, што надае будынку ўражлівую манумэнтальнасьць.
Інтэр’ер мае спрошчаную архітэктуру. Унутраная прастора разьвіваецца ў сфэрычнае падкупальле, сьветлавы барабан якога падтрымліваецца празь ветразі 4 магутнымі крыжовымі ў сечыве пілёнамі. На магутнай арцы прытвора трымаецца галерэя хораў. Такімі ж аркамі адкрываюцца ў прастору сяродкрыжжа бакавыя прыдзелы і апсыда, якая асьвятляецца круглым акном-люкарнай, вылучаецца драўляным 1-ярусным іканастасам спрошчанай мастацкай трактоўкі. Падлога выкладаецца мармуровымі плітамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі і графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1894 г.
-
М. Міронаў, 1910 г.
-
М. Міронаў, 1910 г.
-
1910 г.
-
4 чэрвеня 1910 г.
-
1916 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
У сылюэце манастыра
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 210Г000621 |