Натуральная гаспадарка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
натуральная гаспадарка
гаспадарчы лад
Падкляса адгаспадарка Рэдагаваць
Частка адсельская гаспадарка Рэдагаваць
Частка больш агульнагааўтаркія Рэдагаваць
Наступніктаварная вытворчасьць Рэдагаваць
Эпохастаражытны сьвет, Сярэднявечча Рэдагаваць
Вывучаецца ўэканоміка Рэдагаваць
Мае якасьцьхатняя гаспадарка Рэдагаваць
Практыкуеццасялянства, фэўдал, рабаўладальнік Рэдагаваць

Натуральная гаспадарка — гаспадарка, пры якой вытворчасьць накіраваная на забесьпячэньне ўласных патрэбаў вытворцы.

Грамадзтва пры гэтым складаецца з патрыярхальных сялянскіх сем'яў і фэадальных памесьцяў, якія выконваюць усе віды гаспадарчых працаў. Існавала са старажытнасьці пры рабаўладальніцтве і фэадалізьме, калі быў слаба разьвіты грамадзкі падзел працы. Да сярэдзіцы XIX стагодзьдзя панавала ў сельскай гаспадарцы Беларусі. З разьвіцьцём вытворчых сілаў і таварна-грашовых дачыненьняў большае пашырэньне атрымлівае таварная вытворчасьць, якая становіцца паноўнай пры капіталізьме[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2023 годзе на натуральныя гаспадаркі, які вялі на прысядзібных дзялянках Беларусі, прыпала 19,8 % земляробчай вытворчасьці. Пры гэтым яны вырасьцілі 75 % бульбы, 70 % садавіны і ягадаў, 65 % агародніны і 2,5 % збожжа[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]