Фрыдрых Вільгельм Баўэр
Фрыдрых Вільгельм Баўэр | |
Дата нараджэньня | 24 сьнежня 1731[1] |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | люты 1783 (51 год) |
Месца сьмерці | |
Занятак | інжынэр |
Узнагароды | |
Фрыдрых Вільгельм Баўэр (Баўр) (па-расейску: Фридрих Вильгельм ці Фёдор Вилимович Баур; 1731—1783) — нямецкі і расейскі вайсковец і ваенны інжынэр, генэрал-інжынэр.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіць з швэдзкіх дваранаў. Нарадзіўся ў Верхнім Райне. З 1757 году служыў у гэсэнскай, браўншвайскай і прускай арміях, з 1762 па 1763 год — генэрал-кватэрмэйстр прускай арміі. Удзельнічаў у Сямігадовай вайне. З 1769 году перайшоў на расейскую службу, удзельнічаў расейска-турэцкай вайне 1768—1774 гадоў. У 1772 годзе прызначаны генерал-кватэрмэйстрам (начальнікам Генштабу). У 1783 годзе быў прызначаны кіраўніком Артылерыйскага і інжынэрнага шляхецкага кадэцкага корпусу.
Баўэр кіраваў фартыфікацыйнымі працамі ў Дортмундзе, Нарве, Пярнаве. Высунуў праект ўмацаваньня заходняй мяжы Расейскай імпэрыі. У 1780 годзе пасьля інспэкцыі заходняй мяжы адхіліў раней складзеную канцэпцыі, паводле якой меркавалася ўзьвесьці фартэцыі ў Полацку, Сенна і Магілёве, і ўзьвесьці фартэцыі ў Будзілаве, Талачыне, Рагачове, Дрысе, Дынабургу, рэканструяваць сапежынскую фартэцыю ў Старым Быхаве. Аднак ніводная з прапанаваных Баўэрам фартэцыяў не была пабудаваная.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б И. Ѳ. Шт. Бауръ (рас.) // Энциклопедический лексикон — СПб: 1836. — Т. 5. — С. 103—104.
- ^ Spehr Bauer, Friedrich Wilhelm (ням.) // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1875. — Т. 2. — S. 142–143.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно: ГрГУ, 2006.
- Нарадзіліся 24 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1731 годзе
- Нарадзіліся ў Гэсэне
- Памерлі ў 1783 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Кавалеры ордэна Сьвятога Георгія II ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 1 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 1 ступені
- Нарадзіліся ў 1734 годзе
- Ваенныя інжынэры
- Расейскія вайскоўцы