Перайсьці да зьместу

Фонд школы Рамапа «Дзецям Чарнобыля»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фонд школы Рамапа «Дзецям Чарнобыля»
па-ангельску: Ramapo Children of Chernobyl Fund
Дэвіз «Зрабі сьвет лепей» (па-ангельску: Make a difference)
Тып недзяржаўная дабрачынная арганізацыя
Юрыдычны статус некамэрцыйная фундацыя
Мэта гуманітарная
Штаб-кватэра Спрынг-Вэлі (штат Нью-Ёрк, ЗША)
Каардынаты 41°6′ пн. ш. 74°2′ з. д. / 41.1° пн. ш. 74.033° з. д. / 41.1; -74.033Каардынаты: 41°6′ пн. ш. 74°2′ з. д. / 41.1° пн. ш. 74.033° з. д. / 41.1; -74.033
сустаршыня Дон Кэрнз (па-ангельску: Don Cairns)
сустаршыня Пэт Дэфранчэска (па-ангельску: Pat DeFrancesco)

Фонд шко́лы Рама́па «Дзе́цям Чарно́былю» (па-ангельску: Ramapo Children of Chernobyl Fund) — амэрыканскі школьны дабрачынны фонд, які ў 1990-х гадох аказваў маштабную гуманітарную дапамогу дзецям з пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнаў Беларусі.

Заснавальнікамі і галоўнай рухавай сілай фонду былі выкладчык гісторыі сярэдняй школы Рамапа ў г. Спрынг-Вэлі (штат Нью-Ёрк, ЗША) Дон (Дональд) Кэрнз і Пэт (Патрыцыя) Дэфранчэска.

Фонд распачаў сваю працу ў 1990 годзе[1]. Школа Рамапа ў Спрынг-Вэлі была цэнтрам збору сродкаў для набыцьця гуманітарнай дапамогі. У гэтай працы ўдзельнічалі амаль усе навучэнцы школы. Мясцовыя фармацэўтычныя кампаніі ахвяравалі ў фонд лекі і мэдычныя сродкі[2].

Партнэрам фонду ў Беларусі было Беларускае таварыства сяброўства і сувязяў з замежнымі краінамі.

За час сваёй працы фонд паставіў у Беларусь лекаў, мэдыцынскіх рэчаў для шпіталяў і цацак для дзіцячых дамоў агульным коштам 20 мільёнаў даляраў ЗША[3].

Гуманітарны ўнёсак фонду ў чарнобыльскія намаганьні Беларусі быў адзначаны Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]