Упсала
Упсала | |||||
швэдз. Uppsala | |||||
Упсальскі сабор і цэнтар гораду | |||||
| |||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Плошча: | 48,77 км² | ||||
Вышыня: | 15 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 149 245 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3060,18 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 018 | ||||
Паштовы індэкс: | 751 70 - 757 59 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 59°50′59.140″ пн. ш. 17°38′20.209″ у. д. / 59.84976111° пн. ш. 17.63894694° у. д.Каардынаты: 59°50′59.140″ пн. ш. 17°38′20.209″ у. д. / 59.84976111° пн. ш. 17.63894694° у. д. | ||||
Упсала | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.uppsala.se |
Упса́ла (па-швэдзку: Uppsala) — горад у Швэцыі.
Старажытны ўнівэрсытэцкі горад, адміністрацыйны цэнтар лэну Ўпсала, у ляндскапе Ўплянд, цэнтар аднайменнай камуны. Знаходзіцца за 67 км на поўнач ад Стакгольму, на беразе ракі Фюрыс. Стакгольмскі аэрапорт Арлянда, разьмешчаны прыкладна на паўшляху ў бок швэдзкай сталіцы, зьвязвае Ўпсалу з усёй Швэцыяй і рознымі краінамі Сьвету. Насельніцтва Ўпсалы складае 149 245 чалавек[1] (чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад Швэцыі, пасьля Стакгольму, Гётэборгу й Мальмё). Да 1719 году ва Ўпсале праходзілі важныя дзяржаўныя сходы, каранацыі швэдзкіх каралёў. Радзіма рэжысэра Інгмара Бэргмана.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напачатку сваёй гісторыі (з 1164—1167 гадоў) Упсала мела назву Эстра Арас (па-швэдзку: Östra Aros), а Ўпсалай называлася цяперашняя Старая Ўпсала (па-швэдзку: Gamla Uppsala), у паўночнай частцы сучаснага гораду[2]. Аднак у 1280 цэнтар арцыбіскупства быў перанесены ў Эстра Арас (даслоўна «Усходні Арас», бо існуе яшчэ й «Заходні Арас»), а разам зь ім — і назва Ўпсала. У 1435 годзе быў пабудаваны Ўпсальскі сабор (аднак найстарэйшай царквой у горадзе зьяўляецца Царква Сьвятой Тройцы, вядомая з 1221). 6 красавіка 1520 году ва Ўпсале адбылася гэтак званая Бітва Страсной пятніцы, паміж войскамі дацкага караля Крыстыяна II і сялянамі–швэдамі, прыхільнікамі Стэна Стурэ Маладога, скончыўшаяся перамогаю датчанаў. Забудова гораду была доўгі час неўпарадкаваная, часта адбываліся пажары, і толькі з часоў кіраваньня каралевы Крыстыны (XVII стагодзьдзе) Упсала набыла пэўную пляніроўку. У XIX стагодзьдзі ў горад зь яго навакольляў быў пераведзены Ўпляндзкі полк, што станоўча паўплывала на адносны рост гораду. У нашыя дні Ўпсала — тыповы ўнівэрсытэцкі горад, у якім вучацца і працуюць 40 000 студэнтаў, 2300 дактарантаў і 6000 супрацоўнікаў унівэрсытэту[3].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гатычная Катэдра (XV стагодзьдзе)
- Царква Сьвятой Тройцы (XIII—XVIII стагодзьдзі)
- Замак (XVIII стагодзьдзе) — у мінулым — рэзыдэнцыя швэдзкіх каралёў, а цяпер — рэзыдэнцыя упсальскага ляндзгёўдынга (губэрнатара), а таксама — месцазнаходжаньне трох музэяў (Мастацтва, Міру і Замак Вазы)
- Унівэрсытэт (заснаваны ў 1477 годзе — найстарэйшы ў Скандынавіі)
- Густавіянум — адзін з найстарэшых будынкаў, якія належаць да ўнівэрсытэту (XVII стагодзьдзе) — цяпер музэй, які ўключае між іншым, Анатамічны тэатар, г. зв. Аўгсбурскую шафу мастацтваў (прыгожавыкананую шафу з калекцыяй прадметаў мастацтва), выставу прысьвечанаю гісторыі Ўпсальскага ўнівэрсытэту, а таксама калекцыі антычнага пэрыяду (з Эгіпту, Грэцыі, Рыму, Нубіі).
- Carolina Rediviva — будынак XIX стагодзьдзя, у якім разьмешчана найбагацейшая Бібліятэка Ўпсальскага ўнівэрсытэту
- Парк перад Унівэрсытэтскім палацам з рунічнымі камянямі, сабранымі з розных куткоў Уплянду
- Батанічны сад з палацыкам–аранжэрэяй Лінэанум і адным з найстарэйшых у Сьвеце паркаў у стылі барока (знаходзяцца насупраць Упсальскага замку)
- Сад Лінэя — яшчэ адзін батанічны сад, названы ў гонар Карла Лінэя, які працаваў у ім у XVIII стагодзьдзі (аднак заснаваны ён быў Уляфам Рудбэкам Старым у сярэдзіне XVII стагодзьдзя)
- Каралеўскія курганы — паганскія курганы V—VI стагодзьдзяў (у Старой Упсале)
- Царква Старой Упсалы — сярэдневечная царква (вядомая з 1076 году, часова была Катэдральным Саборам, з 1164 да пераносу арцыбіскупства ў Эстра Арас)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інгмар Бэргман — рэжысэр тэатру й кіно (нарадзіўся ва Ўпсале)
- Андэрс Цэльсіюс — астраном (нарадзіўся й памёр ва Ўпсале)
- Густаў Фрэдынг — швэдзкі паэт (вучыўся ва Ўпсальскім унівэрсытэце)
- Даг Гамаршэльд — дыплямат (у дзяцінстве жыў ва Ўпсальскім замку — рэзыдэнцыі ляндзгёўдынга Ўпсалы)
- Яльмар Гамаршэльд — швэдзкі дыплямат, ляндзгёўдынг лэну Упсала (1907—1914), прэм’ер–міністар Швэцыі. Бацька Дага Гамаршэльда
- Карл Лінэй — прыродазнаўца і пэдагог (памёр ва Ўпсале)
- Улёф Рудбэк Малады — швэдзкі мовазнаўца, батанік і арнітоляг (нарадзіўся й памёр ва Ўпсале)
- Улёф Рудбэк Стары — прыродазнаўца, гісторык, прафэсар Упсальскага ўнівэрсытэту. Бацька Улёфа Рудбэка Маладога
- Андэрс Онгстрэм — швэдзкі фізык і астраном (вучыўся, працаваў і памёр ва Ўпсале)
- Гокан Нэсэр — сучасны швэдзкі пісьменьнік (вучыўся і пэўны час працаваў настаўнікам ва Ўпсале)
- Нікляс Сэнстрэм — швэдзкі прадпрымальнік, заснавальнік фірмы Skype і інтэрнэт-службаў Kazaa і Joost (вырас ва Ўпсале і скончыў тамсама ўнівэрсытэт)
- Мартын Эрыксан, вядомы як E-Type — швэдзкі музыка (нарадзіўся і вырас ва Ўпсале)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Від на Ўпсальскую катэдру ўзімку
-
Царква Сьвятой Тройцы (на заднім пляне: Упсальская катэдра)
-
Густавіянум — адзін з найстарэйшых будынкаў Упсальскага ўнівэрсытэту
-
Carolina Rediviva — бібліятэка Ўпсальскага ўнівэрсытэту
-
Батанічны сад і палацык Лінэанум
-
Адзін з рунічных камянёў у парку перад Унівэрсытэцкім палацам
Партнэрскія гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упсала — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў