Перайсьці да зьместу

Уладзімер Пятровіч Савіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Савіч
Імя пры нараджэньні Уладзімер Пятровіч Савіч
Дата нараджэньня 16 красавіка 1952 (72 гады таму)
Месца нараджэньня вёска Акцябар, Лагойскі раён, Менская вобласьць
Адукацыя Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1976)
Месца вучобы
Занятак Станковая і кніжная графіка, выкладнік
Месца працы
Жанры кніжная ілюстрацыя[d] і графіка[d]
Працы «А зязюля кукавала», «Асеньні матыў», «Драўляная скульптура», «Паклон», «Памяць сівых курганоў», «Старая дарога. Зіма», «Шэсьце»
Узнагароды Заслужаны дзяяч мастацтва Беларусі (1990)

Уладзі́мер Пятро́віч Са́віч (нарадзіўся 16 красавіка 1952 году ў вёсцы Акцябар, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР) — мастак. Заслужаны дзяяч мастацтва Беларусі (1990).

Скончыў у сярэднюю школу № 2 гораду Койданава (Менская вобласьць). У 1976 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут і з таго часу выкладае ў ім. Прафэсар (1996). З 1972 году ўдзельнічае ў мастацкіх выставах. Чалец Беларускага саюзу мастакоў з 1978 году. У 1985 годзе ўзнагароджаны 1-й прэміяй Міністэрства культуры БССР за найлепшы графічны твор году[1]. З 28 лістапада 2007 году займае пасаду старшыні БСМ[2]. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. Асноўныя творы: «А зязюля кукавала», «Асеньні матыў», «Драўляная скульптура», «Паклон», «Памяць сівых курганоў», «Старая дарога. Зіма», «Шэсьце», ілюстрацыі да кнігаў «Пінская шляхта» Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, «Выбранае» Цёткі (Алаізы Пашкевіч)[3].

  1. ^ Жывапіс, графіка '88. Каталог / Укладальнік: Я. Грыгаровіч. — Мінск: 1988.
  2. ^ Зьміцер Панкавец (28 лістапада 2007) Уладзімер Савіч — новы старшыня Саюзу мастакоў Культура. Наша НіваПраверана 3 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ Савіч Уладзімір Пятровіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Менск: БелТА, 2004. — С. 615. — 704 с.