Уладзімер Сядура
Уладзімер Сядура | |
| Дата нараджэньня | 11 (24) сьнежня 1910 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 14 сакавіка 1997 (86 гадоў) або 14 сакавіка 1995[1] (84 гады) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | пісьменьнік, літаратуразнаўца, культуроляг, мовазнавец, прафэсар унівэрсытэту |
| Навуковая сфэра | творчае і прафэсійнае пісьмо[d][2], літаратуразнаўства[2], беларуская літаратура[2], расейская літаратура[d][2] і культуралёгія[2] |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Маладняк, Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменьнікаў, Другі Ўсебеларускі кангрэс і Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі |
| Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] (1941) |
Уладзі́мер Сяду́ра (Псэўд.: Уладзімер Глыбінны; Вяч. Дняпроўскі, Макар Караткевіч; Кастусь Старажоўскі, В. Шабуневіч, Др. Банадысь Чарнецкі) (24 сьнежня [ст. ст. 11] 1910, Менск — 14 сакавіка 1997, Трой, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца, культуроляг на эміграцыі. Кандыдат філялягічных навук (1941).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сям’і Марыі (урод. Шабан) і Ільлі Сядура. Па сканчэньні 7-годкі ў 1927 г. паступіў у Пэдагагічны тэхнікум імя У. Ігнатоўскага атрымаўшы сярэднюю спэцыяльную адукацыю. У 1930—1932 гг. навучаўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні БДУ. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк», а з 1931 году — БелАПП, узначальваў яе маладзёжнае крыло (разам з Барысам Мікулічам і Сьцяпанам Ліхадзіеўскім). Выступаў у друку зь літаратурна-крытычнымі артыкуламі. Востра крытыкаваў некаторых беларускіх пісьменьнікаў за іхныя «нацдэмаўскія» і «трацкісцкія» адхіленьні ад лініі Камуністычнай партыі (магчыма, па заданьні НКУС). Многія з гэтых абвінавачаных пісьменьнікаў пазьней былі арыштаваныя і зьніклі. У студзені 1933 арыштаваны і абвінавачаны ў г. зв. нацыянал-дэмакратызьме і асуджаны на 3 гады лягэраоў. У 1935 годзе датэрмінова вызвалены.
У 1939 скончыў Ленінградзкі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя А. І. Герцэна; выкладаў у школах Ленінграду і Архангельску. Потым жыў у Менску. У 1941 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Максім Горкі як гісторык расейскай літаратуры».
Падчас нямецкай акупацыі займаўся актыўнай журналісцкай дзейнасьцю. Супрацоўнічаў у «Беларускай газэце». Спачатку падпісваў часопіс «Новы шлях» як «адказны рэдактар», а з № 4 (1942) і да канца яго існаваньня — да № 10 (46) за 1944 г. — як ягоны галоўны рэдактар.
| Сядура, хоць і быў галоўным рэдактарам, свайго стала ня меў. Прыходзіў у рэдакцыю рэдка й псаваў усім кроў. Жорстка сьмяяўся з Салаўя, славесна зьдзекаваўся зь яго — такі быў чалавек | ||
—Лёнгіна Брылеўская, «Сьцежкі жыцьця» / Лёнгіна Брылеўская // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец; Камэн. А. Гардзіенкі. — 704 с., [28] с. іл. — С. 186. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 11). — ISBN 978-985-6530-47-3] | ||
У 1942 годзе браў удзел у Канфэрэнцыі па справе абгаворваньня навуковай тэрміналёгіі і правапісу ў праграмах і падручніках беларускіх школ[3]. Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу.
На эміграцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1944 годзе праз Эстонію з Рыгі эвакуіраваўся ў Нямеччыну, пасьля вайны знаходзіўся ў амэрыканскай зоне акупацыі. З 1945 па 1951 гадоў працаваў выкладчыкам замежных моваў (IRO, Інгальштат)[4]. 9 красавіка 1946 году адзін з падпісантаў дэклярацыі аб стварэньні Беларускага літаратурнага згуртаваньня «Шыпшына»[5]. Прымаў удзел у I зьезьдзе беларускіх вернікаў у Рэгэнсбургу 5 траўня 1946 году[6]. У Нямеччыне Сядура пачаў менаваць сябе «доктарам філалёгіі», хоць усе менчукі адмаўлялі факт ягонай абароны.
З 1951 году ў ЗША. Узначальваў катэдру сучасных моў і расейскай літаратуры ў Школе гуманітарных навук Палітэхнічнага інстытуту Рэнсэлера ў Троі. Цягам 1960—1980-х гг. у розныя гады быў прадстаўніком БККА у горадзе Трой.
У лютым 1962 годзе Сядура запрапанаваў Яну Пятроўскаму стварыць сумесную «выдавецкую суполку ці таварыства». Аднак гэтая прапанова не была прынятая[7]. Пасьля чаго Сядура заклаў Беларуска-амэрыканскі навукова-літаратурны клюб, які быў вядомы сваімі кніжнымі выданьнямі, чым дзейнасьцю[8].
У 1970 годзе Сядура выйшаў на пэнсію і да сярэдзіны 1980-х гадоў займаўся пісьменьніцкай працай і падрыхтоўваў рукапісы выданьняў да друку. Але зь сярэдзіны 1980-х гадоў хвароба пазбавіла Сядуру магчымасьці займацца творчасьцю, і да самай сьмерці ён быў паралізаваны і знаходзіўся ў бальніцы[9].
Сядура трымаўся ў баку ня толькі ад усіх палітычных цэнтраў беларускай эміграцыі, але і ад шырокай эміграцыі таксама, не ўваходзячы ў грамадзкія арганізацыі, не належаў да беларускай царквы. Нездарма Ўладзімер і яго жонка пахаваныя на могілках Расейскай праваслаўнай зарубежнай царквы ў Джорданвілі (штат Нью-Ёрк).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтар дасьледаваньняў па беларускай гісторыі, культуры, мастацтве, тэатры, кніг прозы. Шэраг прац прысьвечаны дасьледаваньню жыцьця і творчасьці Максіма Багдановіча, Язэпа Пушчы, Фёдара Дастаеўскага і інш.
Апісаў у напаўдакумэнтальным-напаўмастацкім нарысе «На Сьвятой Зямлі» падарожжа ў Ерусалім, які А. Мак-Мілін невытлумачальным чынам ахарактарызаваў як «надзвычай суб’ектыўны расповед пра падарожжа Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у Палестыну ў XII стагодзьдзі»[10].
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
Артыкулы[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Record #29154260721424480003, Record #109609885 // Virtual International Authority File (мн.) — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.
- 1 2 3 4 5 Sjadura, Uladzìmìr Ìl‘ìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Моваведная канфэрэнцыя 1942 году // Запісы. — 2005. — № 28. — С. 207.
- ↑ Уладзімер Сядура-Глыбінны // Архіўная кніга / Аўтар-уклад. Л. Юрэвіч. — Нью-Ёрк: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 1997. — 445 с — С. 257. — (Belarusian poets and writers series; Vol. 8).
- ↑ Максімюк, Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, 1945—1950. — Нью Ёрк—Беласток: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 1994. — [4], VI, 196, [27] с. — С. 68. — ISBN 83-902162-0-5.
- ↑ Лапіцкі, М. У служэньні Богу й Беларусі / Укл., прадм., камэнт. Ю. Гарбінскага. — Нью-Ёрк—Варшава, 2005. — С. 589—590.
- ↑ Гарбінскі, Ю. Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: перыёдыка, графічныя друкі, 1945—2005 = Belarusian religious publishing in the West: periodicals and graphic prints, 1945—2005 / Юры Гарбінскі; Беларускі інстытут навукі й мастацтва; Катэдра беларускай філялёгіі, Факультэт прыкладной лінгвістыкі і ўсходнеславянскіх філялёгіяў, Варшаўскі ўнівэрсытэт; Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук. — Варшава—Нью-Йорк: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, 2009. — 884, [4] с. — С. 153. — (The history of Belarusian diaspora; № 7). — ISBN 978-83-920472-7-8. Са спасылкай на: Копія ліста пастара Я. Пятроўскага да Ў. Сядуры ад 20 лютага 1962 г. // Архіў пастара Я. Пятроўскага. Архіў Фундацыі ім. П. Крэчэўскага, Нью-Ёрк, ЗША
- ↑ Кіпель, В. Беларусы ў ЗША / Вітаўт Кіпель; Беларускі інстытут навукі й мастацтва (Нью-Ёрк), Нацыянальны навукова-асьветны цэнтар імя Францішка Скарыны (Менск). — Мн.: Беларусь, 1993. — 352 с, [16] л. іл. — С. 191. — ISBN 5-338-00884-X.Са спасылкай на: Гутарку аўтара з У. Сядурай, 1972 г.
- ↑ «Ён быў выдатным знаўцам Дастаеўскага»: Тэлефонны званок ад Ірыны Сядура // Пранчак, Л. Беларуская Амерыка. — Мн.: Полымя, 1994. — 415 с — С. 231—232. — ISBN 5-345-00628-8.
- ↑ Макмілін, А. Беларуская літаратура дыяспары: Пер. з англ. / Арнольд Макмілін. — Мн.: Тэхнапрынт, 2004. — 439 с — С. 175. — ISBN 985-464-568-1.
- ↑ Машынапісная копія. Бібліяграфія
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
- Нарадзіліся 24 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Памерлі 14 сакавіка
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку (штат)
- Пахаваныя ў Нью-Ёрку
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Кандыдаты філялягічных навук
- Беларусы ў Нямеччыне
- Беларусы ў ЗША
- Беларускія журналісты
- Беларускія рэдактары
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Беларускія літаратары
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Удзельнікі Другога ўсебеларускага кангрэсу