Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі
Выгляд
Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) — грамадзкая арганізацыя беларусаў у ЗША. Каардынуе работу беларускіх згуртаваньняў, якія прытрымліваюцца палітычнай плятформы Беларускай цэнтральнай рады.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі створаны 11 лютага 1951 году ў г. Саўт-Рывэр (штат Нью-Джэрзі) як выканаўчы орган Кангрэсу беларусаў Амэрыкі. Сярод задачаў БККА былі: каардынацыя працы беларускіх арганізацый у ЗША, выступленьні ад іх імя перад амэрыканскімі палітычнымі і грамадзкімі, а таксама міжнароднымі арганізацыямі. Першым старшынёй БККА стаў Мікола Шчорс.
Старшыні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікола Шчорс (11.02.1951—30.06.1957)
- Іван Касяк (30.06.1957—13.03.1989)
- Расьціслаў Завістовіч (02.06.1990—20.12.2000)
- Робэрт Цупрык (2001—2021)
Камітэт зьбірае і распаўсюджвае інфармацыю на надзённыя беларускія тэмы. Выдае і распаўсюджвае часопіс «Беларуская думка».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. - Смаленск: [б.в.], 2009. - 428 с., [12] с. іл. - (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16).
- Ляднёва А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі // БелЭн у 18 т. Т. 2. - Мн., 1996.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі на сайце Kamunikat.org