Уладзімер Гаеў
Уладзімер Гаеў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 кастрычніка 1977[1][2] (47 гадоў) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—2002 | Славія Мазыр | 95 (0) |
2001 | → Энэргетык-БДУ | 10 (0) |
2003 | Гомель | 15 (0) |
2003—2006 | Дынама Бухарэст | 38 (0) |
2007 | Чарнаморац Адэса | 2 (0) |
2008 | → Савіт Магілёў | 15 (0) |
2008 | Шахцёр Салігорск | 7 (0) |
2009—2010 | Гомель | 49 (0) |
2011—2015 | Славія Мазыр | 115 (0) |
Зборныя | ||
1996—1999 | Беларусь (да 21) | 15 (0) |
2006—2007 | Беларусь | 4 (0) |
Уладзімер Гаеў (нарадзіўся 28 кастрычніка 1977 году, Мазыр, БССР) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. Уваходзіць у «Клюб беларускіх брамнікаў», якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футбольную кар’еру пачаў у мазырскай «Славіі», выхаванцам якой і зьяўляецца. Гуляў таксама ў менскай «Зорцы-БДУ», салігорскім «Шахцёры» й «Гомелі», а таксама ў бухарэсцкім «Дынама» й адэскім «Чарнаморцы». У Румыніі правёў тры сэзоны, за якія пасьпеў выйграць шматлікія трафэі. Пасьля году ў адэскім «Чарнаморцы» вярнуўся ў Беларусь. У 2011 годзе зноўку стаў гульцом роднага мазырскага клюбу, дзе стаў капітанам каманды.
У сэзоне 2013 году спачатку саступаў месца ў старце Сімасу Скіндэрысу, але потым вярнуў месца ў аснове. 3 жніўня 2013 году, захаваўшы браму ў недатыкальнасьці ў матчы супраць «Тарпэда-БелАЗ» (1:0), стаў чальцом беларускага «Клюбу сухіх брамнікаў»[3]. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2015 году і ўвайшоў у трэнэрскі штаб мазырскай «Славіі»[4][5]. З 2018 году — трэнэр брамнікаў у клюбе «Слуцак»[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За нацыянальную зборную Беларусі правёў чатыры гульні.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Славія»:
- Чэмпіён Беларусі: 1996, 2000
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 1999
- Уладальнік Кубка Беларусі: 1996, 2000
«Гомель»:
- Чэмпіён Беларусі: 2003
«Дынама» Бухарэст:
- Чэмпіён Румыніі: 2004
- Уладальнік Кубка Румыніі (2): 2004, 2005
- Уладальнік Супэркубка Румыніі: 2005
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 10 | –24 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Vladimir Gaev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Uladzimir Hayew // FBref (мн.)
- ^ а б Владимир Гаев, отыграв «на ноль» в Жодино, вступил в белорусский «Клуб сухих вратарей». «Прессбол» (рас.)
- ^ Пикк — в БАТЭ, Роткович — в минском «Динамо», аргентинцы — в «Белшине». Как клубы высшей лиги проводят трансферную зиму (рас.)
- ^ «Славия»: все трансферы межсезонья-2015/16 (рас.)
- ^ Владимир Гаев будет работать тренером вратарей в «Слуцке» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Мазыры
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Бухарэст
- Футбалісты клюбу «Чарнаморац» Адэса
- Футбалісты клюбу «Савіт» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты