Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятой Тройцы (Зэльва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тэатар Сапегаў (Зэльва)»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Траецкая царква, каля 1900 г.
Траецкая царква, каля 1900 г.
Краіна Беларусь
Мястэчка Зэльва
Каардынаты 53°08′51.98″ пн. ш. 24°48′47.65″ у. д. / 53.1477722° пн. ш. 24.8132361° у. д. / 53.1477722; 24.8132361Каардынаты: 53°08′51.98″ пн. ш. 24°48′47.65″ у. д. / 53.1477722° пн. ш. 24.8132361° у. д. / 53.1477722; 24.8132361
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Архітэктурны стыль расейска-бізантыйскі стыль[d]
Аўтар праекту Аляксандар Градэцкі[d]
Першае згадваньне 1443
Дата заснаваньня 1815
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква́ Сьвято́й Тро́йцы — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Зэльве. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на рагу гістарычных Царкоўнай і Выганскай вуліцаў[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду (існуе меркаваньне, што ад пачатку гэта быў будынак тэатру Сапегаў[1]), цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Доўгі час царкву наведвала беларуская паэтка Ларыса Геніюш. У памяць пра яе на тэрыторыі царквы стаіць помнік.

Царква па надбудове пазалочаных купалоў-цыбулінаў

Мураваную царкву ў Зэльве збудавалі ў 1815 годзе паводле праекту архітэктара Аляксандра Градзецкага на падмурку старажытнай драўлянай царквы, датаванай 1434 годам (паводле іншых зьвестак, 1443 годам). Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1860-я гады праводзіўся рамонт царквы. У 1904—1909 гадох царкву перабудавалі паводле праекту архітэктара Івана Плотнікава[2]. Тады ж да яе дабудавалі званіцу з купалам-цыбулінай і ў 1910 годзе наноў асьвяцілі.

У 2008 годзе ў выніку рэканструкцыі над званіцай замест нізкага шатра з бляшаным купалам-цыбулінай паставілі яшчэ адзін ярус, накрыты больш уласьцівым архітэктуры Маскоўскай дзяржавы высокім шатром з пазалочаным купалам-цыбулінай, яшчэ адзін пазалочаны купал-цыбуліну паставілі над алтарнай часткай.

Помнік архітэктуры клясыцызму. Да цаглянага 1-нэфавага прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёма далучаюцца квадратная званіца і паўкруглая апсыда. Будынак накрываецца 2-схільным дахам, пад якім пэрымэнтрам праходзіць карніз. Сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Невысокая 2-ярусная званіца мае лучковыя вокны і шатровы дах, над якім узвышаецца невялікі купал на круглым барабане.

Унутраны плян амаль цалкам зьменены. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры з драўлянай агароджай, упрыгожанай разным геамэтрычным арнамэнтам. Алтарная частка вылучаецца 2 выступамі-пілёнамі ў форме портыкаў на 3 калёнах. Столь роўная, падшыўная[3].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 8
  1. ^ Загорская М., Багданаў У. Што ў Бога за кулісамі? // Салідарнасць. № 50 (541), 23 сьнежня 2005 г.
  2. ^ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания) // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Менск: «Права і эканоміка», 2018. С. 75.
  3. ^ Пятросава А. Зэльвенская Троіцкая царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 224.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000737