Туры (Берасьцейская вобласьць)
Туры | |
трансьліт. Tury | |
Першыя згадкі: | 16 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Столінскі |
Сельсавет: | Харомскі |
Вышыня: | 135 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 975 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1655 |
Паштовы індэкс: | 225541 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°4′6.07″ пн. ш. 27°10′6.75″ у. д. / 52.0683528° пн. ш. 27.1685417° у. д.Каардынаты: 52°4′6.07″ пн. ш. 27°10′6.75″ у. д. / 52.0683528° пн. ш. 27.1685417° у. д. |
± Туры |
Туры́[1] — вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, на левым беразе ракі Гарынь, на захад ад Давыд-Гарадка і шашы Р88, на поўдзень ад Хорску. Туры ўваходзяць у склад Харомскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У летапісных крыніцах Туры вядомы з XVI стагодзьдзя году. 8 чэрвеня 2010 году споўнілася 491 год ад заснаваньня вёскі Туры. Засяленьне гэтай мясьціны пачалося з узвышша каля рэчкі Туранка, якая пачыналася з ракі Гарынь і ўпадала ў яе ж з паўночнага боку ад Давыд-Гарадку. Забудоўвалася вёска з абодвух бакоў вуліцы працягласьцю каля 0,5 км. Гэтая вуліца ў наш час мае назву 17 верасьня. Продкі жыхароў Туроў паходзілі зь Літвы і паўночнай Русі. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. З 1921 году ў складзе Польшчы. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 975 чалавек
- 1999 год — 1070 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнікі архітэктуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 271
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Туры на Radzima.org