Труа-Рыўер
| Труа-Рыўер франц. Trois-Rivières | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Дэвіз | Deus nobiscum quis contra | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Краіна | |||||
| Правінцыя | Квэбэк | ||||
| Рэгіён | Марысі | ||||
| Дата заснаваньня | 4 ліпеня 1634 і 1 студзеня 2002 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | каля 16 м[2] | ||||
| Часавы пас | UTC-5 і UTC-4 | ||||
| Каардынаты | 46°20′35″ пн. ш. 72°32′36″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Сайт | v3r.net (фр.) | ||||
| Труа-Рыўер на мапе Канады Труа-Рыўер | |||||
Труа-Рыўер (па-француску: Trois-Rivières) — горад у Канадзе, месьціцца ў правінцыі Квэбэк у месцы зьліцьця рэкаў Сэн-Марыс і Сьвятога Ляўрэнція. Горад разьмешчаны ў адміністрацыйным рэгіёне Марысі, на паўночным беразе ракі Сьвятога Ляўрэнція насупраць гораду Бэканкур. Труа-Рыўер зьяўляецца эканамічным і культурным цэнтрам свайго рэгіёну. Ён быў заснаваны 4 ліпеня 1634 году, стаўшы, такім чынам, другім сталым паселішчам у Новай Францыі[4], пасьля гораду Квэбэк у 1608 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На працягу доўгага часу на тэрыторыі сучаснага гораду жылі індзейцы плямёнаў алганкіны й абэнакі. Францускі дасьледчык Жак Карт’е апісаў месца падчас свайго другога падарожжа ў Новы сьвет у 1535 годзе. Назва гораду, аднак, была дадзена толькі ў 1599 годзе, капітанам Франсуа Гравэ Дзю Понам, і ўпершыню стала ўжывацца пра стварэньні мапаў у 1601 годзе.
Дзякуючы свайму стратэгічнаму становішчу, горад меў важную ролю ў калёніі ў гандлі мехам. Пасёлак стаў рэзыдэнцыяй рэгіянальнага ўраду ў 1665 годзе. Урсулінкі прыбылі ў паселішча ў 1697 годзе, стварылі ў ім першую школу й дапамаглі мясцовым місыянэрам зьвярнуць у хрысьціянства мясцовых абарыгенаў і мэтысаў.
У 1760 годзе горад быў захоплены Вялікабрытаніяй.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Труа-Рыўер зьяўляецца найстарэйшым прамысловым горадам Канады, дзякуючы стварэньню ў 1738 годзе першай у краіне гiсэрні[5]. Першая інфраструктура для порту была пабудавана ў 1818 годзе недалёка ад вуліцы Сэн-Антуан, а сёньня гарадзкі порт апрацоўвае 2,5 млн тон грузаў штогод[6]. Першая чыгунка была пабудавана ў 1879 годзе для падтрымкі лесапрамысловасьці[7].
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- 1 2 GeoNames (анг.) — 2005.
- ↑ https://www.publicationsduquebec.gouv.qc.ca/fileadmin/gazette/pdf_encrypte/lois_reglements/2023F/82198.pdf
- ↑ Roy-Sole, Monique. "A Tale of Tenacity", Canadian Geographic Magazine, April 2009, Vol. 129, No. 2, p. 31.
- ↑ "Forges du Saint-Maurice National Historic Site of Canada". Parks Canada.
- ↑ "Le Port de Trois-Rivières".
- ↑ Roy-Sole, Monique. "A Tale of Tenacity", Canadian Geographic Magazine, April 2009, Vol. 129, No. 2, p. 35
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |