Перайсьці да зьместу

Драмандвіль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Драмандвіль
франц. Drummondville
Населены пункт
Герб
Краіна
Правінцыя Квэбэк
Рэгіён Цэнтральны Квэбэк
Дата заснаваньня 1815, 7 ліпеня 2004[2] і 1 студзеня 1875[3]
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Аляксандар Кюсон[d]
Геаграфія
Плошча
  • 260,1 км²
Вышыня НУМ 365 ± 1 м
Каардынаты 45°53′ пн. ш. 72°29′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы Drummondvillois[5] і Drummondvilloise[5]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс J2A-J2C, J2E
Сайт drummondville.ca (фр.)
Драмандвіль на мапе Канады
Драмандвіль
Драмандвіль
Драмандвіль

Драмандвіль (па-француску: Drummondville) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэк, у адміністрацыйным рэгіёне Цэнтральны Квэбэк. Драмандвіль месьціцца на ўсход ад Манрэалю на рацэ Сэн-Франсуа.

Драмандвіль быў заснаваны ў чэрвені 1815 году падпалкоўнікам Фрэдэрыкам Джорджам Эрыятам. Мэтай заснаваньня горада было забясьпячэньне хатамі брытанскіх жаўнераў у вайне 1812 году, і дзеля абароны ракі Сэн-Франсуа супраць амэрыканскіх нападаў. Горад быў названы ў гонар сэра Гордана Драманда, віцэ-губэрнатара Верхняй Канады ў 18131816 гадох. Будаўніцтва ГЭС Гэмінгс Фолс у 1920 годзе прынесла новую хвалю росту прамысловай вытворчасьці ў вобласьці гораду.

У горадзе знаходзіцца некалькі мастацкіх галерэяў, два саборы[6], праводзяцца розныя фэстывалі[7]. Маецца каля 10 тэатраў[8]. Блізу горада месьціцца вёска Анта, дзе рэканструяваны Квэбэскі побыт з XIX па пачатак XX стагодзьдзя[9]. Маецца міні-музэй у маёнтку Трэнт[10].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]