Шэрбрук
| Шэрбрук | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | |||
|---|---|---|---|
| Правінцыя | Квэбэк | ||
| Рэгіён | Эстры | ||
| Дата заснаваньня | 1793 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Кіраўнік адміністрацыі | Marie-Claude Bibeau[d][2] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Каардынаты | 45°24′ пн. ш. 71°54′ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Этнахаронімы | Sherbrookois[4] і Sherbrookoise[4] | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 819[5] і 873[6][7][5] | ||
| Сайт | ville.sherbrooke.qc.ca (фр.) ville.sherbrooke.qc.ca/… (анг.) | ||
| Шэрбрук на мапе Канады Шэрбрук | |||
Шэрбрук (па-француску: Sherbrooke) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэк, сталіца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Эстры ў гісторыка-культурным рэгіёне Ўсходнія Кантоны. Насельніцтва горада складае больш за 154 тысяч жыхароў (2011). Горад разьмешчаны ў 150 км на ўсход ад Манрэаля і ў 50 км на поўнач ад мяжы з ЗША. Шэрбрук зьяўляецца асноўным эканамічным, палітычным, культурным і інстытуцыянальным цэнтрам свайго рэгіёну.
Шэрбрук зьяўляецца важным цэнтрам унівэрсытэтскага жыцьця, маючы восемь адукацыяйных установаў, дзе навучаюцца 40 тысяч студэнтаў і працуе каля 11 тысячаў чалавек, 3 700 зь якіх зьяўляюцца прафэсарамі, выкладчыкамі й дасьледчыкамі[8]. Прамы эканамічны прыбытак адукацыйныай дзейнасьці перавышае 1 млрд даляраў[8]. Доля студэнтаў складае 10,32 чалавекі на 100 жыхароў. Прапарцыйна насельніцтву гораду, Шэрбрук мае самую вялікую канцэнтрацыю студэнтаў у Квэбэку[9].
Горад названы ў гонар Джона Коўп Шэрбрука — генэрал-губэрнатара Канады ў пачатку XIX стагодзьдзя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тэрыторыя Эстры й Шэрбруку доўгі час была заселеная індзейскімі плямёнамі іракезаў і алганкінаў. У ходзе францускай калянізацыі Канады XVII—XVIII стагодзьдзяў, даліны рэкаў Сьвятога Ляўрэнція й ягоных прытокаў, у прыватнасьці ракі Сьвятога Францыска, увайшлі ў склад францускіх каляніяльных уладаньняў, якія атрымалі назву Новая Францыя. Нягледзячы на сваю тэрытарыяльную прыналежнасьць, рэгіён, які пасьля стаў Усходнімі Кантонамі, ня быў заселены францускімі каляністамі й заставаўся пакрытым лясамі, у якіх вандравалі нешматлікія індзейскія плямёны.
Брытанская акупацыя, якая зьмяніла францускі рэжым у 1760-х гадох, у першыя дзесяцігодзьдзі ніяк не адбілася на жыцьці рэгіёну — ён працягваў заставацца незасвоеным і бязьлюдным, хоць не так далёка — у даліне ракі Сьвятога Ляўрэнція, працягвалі захоўвацца агмені франкаканадзкага гаспадараньня, якія засталіся на месцы былых сеньёраў-надзелаў мясцовай шляхты. Сытуацыя зьмянілася толькі пасьля амэрыканскай Вайны за незалежнасьць, што завяршылася ў 1783 годзе, пасьля чаго групы прабрытанскі настроеных ляялістаў вырашылі перасяліцца на тэрыторыю Канады, па-ранейшаму падкантрольную рэжыму.
Брытанскі ўрад усяляк заахвочваў англамоўных перасяленцаў, у тым ліку з самой Вялікабрытаніі, з мэтай заваяваць і канчаткова асыміляваць франкаканадцаў.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Шэрбрук зьяўляецца буйным чыгуначным вузлом. Таксама гэта некалі быў буйны цэнтар тэкстыльнай і трыкатажнай прамысловасьці. Вытворчасьць чыгуначнага рухомага складу, абсталяваньня для горназдабыўной і цэлюлёзна-папяровай прамысловасьці. У 2007 годзе канадзкі часопіс Canadian Business Magazine паставіў Шэрбрук на першае месца сярод гарадоў Канады са спрыяльнымі ўмовамі вядзеньня бізнэсу.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе разьмешчаны франкафонны Шэрбрускі ўнівэрсытэт, і з моманту зьліцьця зь Ленаксьвілем у 2002 годзе — англамоўны Бішопскі ўнівэрсытэт.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ https://www.latribune.ca/actualites/actualites-locales/sherbrooke/2025/11/02/marie-claude-bibeau-nouvelle-mairesse-de-sherbrooke-IXJUIYDZZVDCJKEHLW4YCPOLTU
- ↑ https://www.publicationsduquebec.gouv.qc.ca/fileadmin/gazette/pdf_encrypte/lois_reglements/2023F/82198.pdf
- 1 2 https://www.donneesquebec.ca/recherche/dataset/gentiles — 2020.
- 1 2 http://www.cnac.ca/area_code_maps/canadian_area_codes.htm#SouthernQuebec
- ↑ https://soutien.videotron.com/residentiel/telephonie/nouvel-indicatif-telephonique-regional-873
- ↑ https://www.newswire.ca/news-releases/additional-area-code-873-now-available-for-new-telephone-numbers-in-the-819-region-in-quebec-510767361.html
- 1 2 "Home: Pôle universitaire de Sherbrooke — Université de Sherbrooke". Sherbrooke, QC: Université de Sherbrooke.
- ↑ "Proportion d'étudiants à Sherbrooke". Ville de Sherbrooke
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |