Сэн-Жэром
Сэн-Жэром | |||||
франц. Saint-Jérôme | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 15 лістапада 1834, 1 студзеня 2002 і 1 студзеня 1845 | ||||
Краіна: | Канада | ||||
Правінцыя: | Квэбэк | ||||
Рэгіён: | Лярантыды | ||||
Плошча: | 92,90 км² | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 68 456 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 736,88 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-5 | ||||
летні час: | UTC-4 | ||||
Паштовыя індэксы: | J5L, J7Y, J7Z | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°47′0″ пн. ш. 74°0′0″ з. д. / 45.78333° пн. ш. 74° з. д.Каардынаты: 45°47′0″ пн. ш. 74°0′0″ з. д. / 45.78333° пн. ш. 74° з. д. | ||||
Сэн-Жэром | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ville.saint-jerome.qc.ca/ |
Сэн-Жэром (па-француску: Saint-Jérôme) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэку, непадалёк ад гораду Мірабэлю, прыкладна за 40 км на паўночны захад ад Манрэалю. Горад названы ў гонар Сьвятога Гераніма, вядомага як перакладчык Бібліі з грэцкай і іўрыту на латынь. Ягоны пераклад вядомы як Вульгата.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя, на якой разьмешчаны цяперашні горад Сэн-Жэром была даравана ў 1752 годзе маркізу Дэ-ля-Жанк’еру, губэрнатару Новай Францыі, як сэньёр Міль-Іль. З 1760 па 1840 гады, тэрыторыя належала сем’ям Дзюмон і Ляфэўр, якія пражывалі ў горадзе Сэнт-Эсташы, у 25 км на поўдзень. Дзюмон і Ляфэўр саступілі землі каляністам на поўнач ад Манрэалю. Каталіцкі прыход Сэн-Жэром быў створаны 15 лістапада 1834 году, а сама вёска была ўтворана 1 ліпеня 1845 году губэрнатарам Мэткальфам[2].
Антуан Лябэль быў парафіяльным сьвятаром у Сэн-Жэроме на працягу 22 гадоў, з 1868 году да сваёй сьмерці ў 57 гадоў.
Лябэль высунуў ідэю пабудовы чыгункі на поўнач у 1869 годзе. Чыгунка дасягнула Сэн-Жэрому ў 1876 годзе, збольшага таму, што чыгунка разглядалася як спосаб задавальненьня патрэбаў ў дровах і будаўнічых матэрыялаў для гарадзкіх цэнтраў, як то Манрэаль і Квэбэк.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каталіцкі сабор, які ўтрымоўвае невялікі музэй
- Стары-Пале — музэй сучаснага мастацтва й грамадзкая бібліятэка
- Музэй сучаснага мастацтва Лярантыдаў
- Статуя Антуана Лябэля, які быў галоўным адказным за калянізацыю Лярантыдаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ "(Code 2475017) Census Profile". 2011 census. Statistics Canada
- ^ Auclair, Elie-J., Saint-Jérôme de Terrebonne, Imprimerie J.H.A. Labelle, 1934, pages 13—35.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|