Перасяленьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Перасяле́ньне — перамяшчэньне людзей дзеля зьмены сталага месца жыхарства. Віды: беззваротнае (канчатковая зьмена пастаяннага жытла), часовае (на абмежаваны тэрмін), сэзоннае (у пэўную пару году), зьнешняе (іміграцыя, эміграцыя), унутранае (зь вёскі ў горад і наадварот, міжраённае), маятнікавае(en), працоўнае (работнікаў працаздольнага ўзросту). Паводле спосабу: зладжанае (з удзелам чыноўнікаў), стыхійнае. Ступені: 1) утварэньне патоку перасяленцаў у месцы выхаду, 2) рух у месца прызначэньня, 3) прыстасаваньне да новага месца жыхарства[1].

Перасяленьне ў 2011 г.: прыток (сіні), адток (аранжавы), нязьменна (зялёны), не вядома (шэры)

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 1989—1999 гг.: 1) у выніку перасяленьня лік беларусаў у краіне вырас на 3,2% пры агульным скарачэньні насельніцтва Беларусі на 1%; 2) параўнальна з папярэднім дзесяцігодзьдзем (1979—1988 гг.) адбылося 5-кратнае скарачэньне перасяленьня зь вёскі ў горад; 3) адсяленьне пад уплывам Чарнобыльскай катастрофы паспрыяла скарачэньню насельніцтва Гомельскай вобласьці на 7,4%, Магілёўскай вобласьці — на 5,2% і росту насельніцтва Менску на 4,6%. У Беларусі пераважае ўнутрыкраёвае перасяленьне зь вёскі ў горад. За 1970—1985 гг. у гарадах аселі 1,34 млн вяскоўцаў (13,5% насельніцтва Беларусі). За 2000 г. месца жыхарства ў Беларусі зьмянілі звыш 600 тыс. чалавек[1]. У 2010 г. месца жыхарства ў межах Беларусі зьмянілі звыш 211 тыс. чалавек, зь іх 38 тыс. пераехалі з гарадоў у сельскую мясцовасьць. У звыш 90% раёнаў Беларусі назіраўся адток насельніцтва[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Міграцыя насельніцтва // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 331. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9
  2. ^ Сьвятлана Барысенка. Горад пухне // Зьвязда : газэта. — 21 лютага 2012. — № 34 (27149). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Перасяленьнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў