Янка Жамойцін
Ян Жамойцін (студзень 1922, Лідчына — 25 красавіка 2003) — беларускі грамадзкі дзяяч, літаратар і вэтэран нацыянальнага руху.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У часе вайны кіраваў Наваградзкай акруговай арганізацыяй СБМ. Пасьля вайны арыштаваны, асуджаны на 25 гадоў, знаходзіўся да 1956 году ў лягерах. Пасьля зьехаў у Польшчу. Заўсёды казаў, што ён беларус, але жыхар Польшчы[1]. Пасьля вызваленьня прыехаў у Горадню, дзе пасьля доўгіх перапісах 1 студзеня 1957 году здолеў выехаць у Варшаву. Тамака атрыаў вышэйшую адукацыю і далучыўся да працы беларускай меншасьці, Беларускім літаратурным аб’яднаньні Белавежа.
У 1990-я гады выдаў у Беластоку ўспаміны «Зь перажытага». У 1999 годзе ў Менску на міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай беларуска-польскаму грамадзка-культурнаму ўзаемадзеяньню, чытаў даклад «Фальклёрная спадчына Беларусі ў досьледах Аляксандра Баршчэўскага»[2].
Памёр па дарозе з Польшчы ў Беларусь. Пахаваны ў Варшаве.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ У Варшаве чарговы юбілей Ніва № 8 (2389), 24 лютага 2002 г.
- ^ Беларусіка №15
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Чалавек і гісторыя ў мемуарах Янкі Жамойціна Тэрмапілы. Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс N* 7 / 2003 г.