Перайсьці да зьместу

Таль Бэн Хаім

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таль Бэн Хаім
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 сакавіка 1982(1982-03-31)[1][2] (42 гады)
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2004
2004—2007
2007—2008
2008—2009
2009
2009—2012
2010
2013
2013
2013—2014
2014—2015
2015—2018
2018—2021
Макабі Тэль-Авіў
Болтан Ўандэрэрз
Чэлсі
Манчэстэр Сіці
Сандэрлэнд (арэнда)
Портсмут
Ўэст Гэм Юнайтэд (арэнда)
Кўінз Парк Рэйнджарз
Таронта (арэнда)
Стандард
Чарлтан Атлетык
Макабі Тэль-Авіў
Бэйтар
15 (1)
88 (1)
13 (0)
9 (0)
5 (0)
55 (0)
8 (0)
3 (0)
0 (0)
10 (0)
37 (0)
63 (0)
58 (0)
Зборныя
2002—2017 Ізраіль 96 (1)

Таль Бэн Хаім (па-габрэйску: טל בן-חיים; нарадзіўся 31 сакавіка 1982 году, Рышон-ле-Цыён, Ізраіль) — былы ізраільскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Ізраілю.

«Макабі» Тэль-Авіў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэн Хаім прыйшоў у «Макабі» з Тэль-Авіва ў 1998 годзе ў якасьці запаснога гульца, празь некаторы час яму атрымалася прабіцца ў асноўны склад каманды. З 2000 па 2002 гады ён праходзіў ваенную службу ў Войску абароны Ізраілю (IDF). Пасьля завяршэньня тэрміна службы і вяртаньня ў каманду, Бэн Хаім згуляў істотную ролю ў перамозе «Макабі» ў нацыянальным чэмпіянаце сэзону 2002—2003 гадоў.

«Болтан Ўандэрэрз»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля двухтыднёвага прагляду ў «Болтане» ўлетку 2004 году, трэнэр ангельцаў Сэм Элардайс запрасіў яго ў сваю каманду. Бэн Хаім падпісаў трохгадовы кантракт. Хоць Элардайс не лічыў яго неадкладна гатовым да суровых умоваў Прэм’ер-лігі, ён быў упэўнены, што з часам Бэн Хаім стане гуляць прыкметную ролю ў ангельскім футболе, як у свай час гэта атрымлівалася яго выбітнаму суайчыньніку Эялу Беркавічу.

Яго першы сэзон у Ангельшчыне склаўся ўдала, ён выходзіў на поле ў 27 матчах і забіў свой першы гол за «Болтан» у хатняй перамозе над «Тотэнхэмам» зь лікам 3:1. Адзіным, што трохі перашкодзіла яго пасьпяховаму выступу была сутычка з Ўэйнам Руні ў матчы лігі, калі Руні меркавана стукнуў яго ў твар. Бэн Хаім, як сьцьвярджалася, залёгка зваліўся, адлюстроўваючы ахвяру, і быў абвінавачаны футбольнай асацыяцыяй у неналежных паводзінах. Пазьней гэтыя абвінавачваньні былі зьнятыя[3].

20 кастрычніка 2005 году ў матчы Кубка УЭФА з «Бэшыкташам» Бэн Хаім надзеў капітанскую павязку «Болтану» і быў высока ацэнены капітанам каманды Джэй-Джэем Акочам.

Уражлівая гульня Бэн Хаіма ў абароне, паказаная ў яго наступных сэзонах у «Болтане» выклікала цікавасьць шматлікіх клюбаў, уключаючы «Чэлсі», «Ўэст Хэм», «Тотэнхэм». У студзені 2007 году «Чэлсі» пацьвердзіў, што перамовы па набыцьці Бэн Хаіма ў «Болтану» не ўвянчаліся посьпехам[4].

Па заканчэньні сэзону 2006—2007, кантракт Бэн Хаіма скончыўся, і яго будучыня ў «Болтане» была пад сумневам. Прэса адпраўляла яго то ў «Чэлсі», то ў «Ньюкасл», дзе былы трэнэр «Болтану» Сэм Элардайс, заяўляў, што быў гатоў зрабіць прапанову свайму былому падапечнаму аб пераходзе ў «Ньюкасл».

Яго трансфэр з «Макабі» ў «Болтан» у ліпені 2004 году быў адным з згаданых у чэрвені 2007 году ў дакладзе лорда Стывэнса аб карупцыі ў ангельскім футболе. Трансфэр выклікаў падазроны з-за відавочнага канфлікту інтэрасаў паміж агентам Крэйгам Элардайсам, яго бацькам Сэмам Элардайсам — тагачасным трэнэрам «Болтану» — і самім клюбам.

14 чэрвеня 2007 году «Чэлсі» афіцыйна абвясьціў аб падпісаньні з Бэн Хаім дамовы па правілу Босмана пасьля таго, як ён прайшоў мэдыцынскае абсьледаваньне ў Стэмфард Брыдж. Бэн Хаім сказаў: «Я вельмі рады далучыцца да аднаго з найвялікшых клюбаў у сьвеце. Мне патрэбна новая мэта. Я буду гуляць на любой пазыцыі, дзе мяне захоча ўбачыць Жузэ Маўрыньню. Я зь нецярпеньнем чакаю пачатку новага сэзону Лігі чэмпіёнаў.

Свой канкурэнтны дэбют у «Чэлсі» ён правёў супраць «Манчэстэр Юнайтэд» у Супэркубку Ангельшчыны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]