Перайсьці да зьместу

Талака (Гомель)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Талака
Дата ўтварэньня 1986
Дата спыненьня існаваньня 2021
Тып краязнаўчая арганізацыя
Юрыдычны статус грамадзкая арганізацыя
Мэта адраджэньне беларускіх традыцый
Штаб-кватэра Гомель
Афіцыйныя мовы беларуская
Старшыня Пятро Цалка[1]

Мо́ладзевая краязна́ўчая грама́дзкая арганіза́цыя «Талака́»[2] — моладзевае гісторыка-культурнае аб’яднаньне ў Гомлі, якое існавала ў 1986—2021 роках.

Заснавальнікі — Сяргей Дубавец, Тацяна Сапач, Барыс Сачанка, Алесь Яўсеенка ды іншыя. Напачатку яны ладзілі літаратурныя сходы ў рэдакцыі газэты «Гомельская праўда». Пасьля забароны збору ў сакавіку-красавіку 1986 року аформілася самастойная грамадзкая арганізацыя. Асноўнымі сфэрамі дзейнасьці былі дасьледаваньні ў галінах беларускай археалёгіі, архітэктуры, гісторыі, культуры, фальклёру.

«Талака» ладзіла тэатральныя выступы, сьпеўкі, брала ўдзел таксама і ў палітычных мітынгах. З 1987 року зьбірала подпісы за перадачу вернікам Петра-Паўлаўскага сабору, 26 красавіка 1987 зладзіла жалобныя пікеты і мітынгі, прысьвечаныя гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. У 1988 зладзіла гуканьне вясны. Зьбірала подпісы за адкрыцьцё беларускіх клясаў. У 1990 адкрыла беларускую нядзельную школку.

У розныя часы сябрамі «Талакі» былі між іншых Сяргей Балахонаў, Алесь Бяляцкі, Зьміцер Вінаградаў, Яўген Малікаў, Зьміцер Сасноўскі, Сяржук Цімохаў, Вальжына Цярэшчанка.

Ліквідаваная пасьля выбараў 2021 году ў шэрагу іншых беларускіх грамадзкіх арганізацый[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]