Тадэвуш Чацкі
Тадэвуш Чацкі | |
Дата нараджэньня | 28 жніўня 1765[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 лютага 1813[1][2] (47 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | гісторык |
Псэўданімы | T. C. |
Сябра ў | Варшаўскае таварыства сяброў навук[d], Адукацыйная камісія і Q11741621? |
Бацька | Фелікс Чацкі[d] |
Маці | Катажына Караліна з Малахоўскіх[d] |
Дзеці | Марыя з Чацкіх[d] і Віктар Чацкі[d] |
Узнагароды | |
Тадэвуш Чацкі (польск. Tadeusz Czacki; 26 жніўня 1765, в. Паўлаўка Валынскага ваяводзтва Каралеўства Польскага — 8 лютага 1813) — гісторык, гаспадарчы і культурны дзяяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрымаў хатнюю адукацыю. 3 1781 году быў практыкантам задворнага асэсарскага (каралеўскага) суду ў Варшаве. Зблізіўся з гісторыкам Адамам Нарушэвічам. На даручэньне караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага ўпарадкаваў частку прыватнага каралеўскага архіву і Кароннай мэтрыкі. У 1786—1792 гадох быў сябрам Кароннай скарбовай камісіі.
Праводзіў дасьледаваньні гаспадарчага стану Рэчы Паспалітай. Ініцыятар складаньня гідраграфічнай мапы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Прапаноўваў шматлікія праекты гаспадарчага разьвіцьця рамяства, местаў, замежнага гандлю, скасаваньня ўсіх абмежаваньняў для жыдоў. Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) асеў у Кракаве, дзе праводзіў гістарычныя дасьледаваньні. Сабраў каштоўныя бібліятэчныя і архіўныя зборы.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) стаў адным з галоўных арганізатараў асьветы і навукі на землях, анэксаваных Расейскай імпэрыяй, адзін з заснавальнікаў Таварыства аматараў навук у Варшаве (1800 год). 3 1805 году быў візытатарам школаў Валынскай, Падольскай і Кіеўскай губэрняў, заснаваў Крамянецкі ліцэй (разам з Гугам Калантаем). Абіраўся ганаровым сябрам Віленскага ўнівэрсытэту. Працаваў з газэтамі «Nowy pamiętnik Warszawski» («Новы варшаўскі дзёньнік»), «Dziennik wileński» («Віленскі дзёньнік»). У 1807 і 1808 гадох арыштоўваўся з прычыны падазрэньняў у дзейнасьці супраць тагачаснага ўраду Расейскай імпэрыі[3].
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гістарычнай навуцы эпохі Асьветніцтва належаў да манархічнай плыні.
Твор «Аб літоўскіх і польскіх законах, аб іх духу, крыніцах, сувязі і аб рэчах, зьмешчаных у першым статуце для Літвы, выдадзеным у 1529 г.» (т. 1—2, 1800—1801 гады) — першая ў польскай гістарыяграфіі спроба гістарычнай інтэрпрэтацыі права.
Першы пачаў дасьледаваць Статут ВКЛ 1529 году. Галоўную крыніцу Статутаў ВКЛ бачыў у звычаях паўночных народаў і германцаў, крытыкаваў погляды, нібы права ВКЛ грунтуецца на рымскім праве.
Быў ініцыятарам зьбіраньня народных песень і паданьняў, у якіх бачыў крыніцу дзеля вывучэньня дахрысьціянскай Польшчы і Літвы[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Tadeusz Czacki // CERL Thesaurus (анг.) — Consortium of European Research Libraries.
- ^ а б Tadeusz Czacki // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ Пазднякоў В. Чацкі Тадэвуш // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 336.
- ^ Пазднякоў В. Чацкі Тадэвуш // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 337.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0