Перайсьці да зьместу

Сіньцьзян-Уйгурскі аўтаномны раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сіньцьзян»)
Сіньцьзян-Уйгурскі аўтаномны раён
кіт. 新疆维吾尔自治区
уйг. شىنجاڭ ئۇيغۇر ئاپتونوم رايونى‎
Агульныя зьвесткі
Краіна Кітай
Статус аўтаномны раён
Адміністрацыйны цэнтар Урумчы
Улучае 14 акругаў,
99 паветаў,
1005 воласьцяў
Найбольшы горад Урумчы
Дата ўтварэньня 1 кастрычніка 1955
Губэрнатар Нур Бэкры
Сакратар КПК Чжан Чуньсянь
Насельніцтва (2010)
21 813 334 чал.[1] (25-е месца)
Шчыльнасьць 13 чал./км² (29-е месца)
Нацыянальны склад уйгуры, хань, казахі, хуэй, кыргызы, манголы, дунсян, памірскія народы, сібо
Плошча 1 664 900[2] км² (1-е месца)
Месцазнаходжаньне Сіньцьзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну
Сіньцьзян-Уйгурскі аўтаномны раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 CN-65
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сіньцьзя́н (па-кітайску: 新疆, піньінь: Xīnjiāng, [ɕíntɕjɑ́ŋ]; па-ўйгурску: شىنجاڭ, лац.: Shinjang), афіцыйна — Сіньцьзя́н-Уйгу́рскі аўтаномны раён (па-кітайску: 新疆维吾尔自治区, піньінь: Xīnjiāng Wéiwú'ěr Zìzhìqū; па-ўйгурску: شىنجاڭ ئۇيغۇر ئاپتونوم رايونى‎, трансьл.: Shinjang Uyghur Aptonom Rayoni) — аўтаномны раён на крайнім паўночным захадзе Кітайскай Народнай Рэспублікі. Частка тэрыторыі Сіньцзяну на поўнач ад гораў Цянь-Шаню завецца Джунгарыя (ад манг. Зүүнгар — «левая рука»; калм. Зүн Һар; каз. Жоңғария; кырг. Жуңгарстан; кіт. 準噶爾 (Чжуньгаэр); уйг. Җуңғар ойманлиғи/جۇڭغار ئويمانلىغى). Гістарычна гэты край называўся Ўсходнім Туркестанам, і гэтай назьве дагэтуль сьледуюць многія прадстаўнікі карэннага цюрскамоўнага насельніцтва.

Сталіцай Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну зьяўляецца места Ўрумчы, адносна малады горад, асабліва ў параўнаньні з гарадамі з багатым гістарычным мінулым — гістарычнай сталіцай краю Кашгарам або Яркандам, Кульджай ці Турфанам. Іншымі славутасьцямі Сіньцьзяну зьяўляюцца гарады Шыхэцы, прадмесьце Ўрумчы Чандзі, горад нафтавікоў Карамай, Алтай — казаскі горад ля падножжа аднайменнага горнага ланцугу, Корла, Хамі, Манас, Аксу і Хатан — старажытны горад на поўдні Тарымскай нізіны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]