Унутраная Манголія
| Аўтаномны раён Унутраная Манголія | |
| кіт. 内蒙古自治区 манг. | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Кітай |
| Статус | аўтаномны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Хух-Хота |
| Улучае | 12 акругаў, 101 павет, 1425 воласьцяў |
| Найбольшы горад | Баатоў |
| Дата ўтварэньня | 1 траўня 1947 |
| Губэрнатар | Багатур |
| Сакратар КПК | Ван Цьзюнь |
| Насельніцтва (2010) | 24 706 321 чал.[1] (23-е месца) |
| Шчыльнасьць | 20,2 чал./км² (28-е месца) |
| Нацыянальны склад | хань, манголы, маньчжуры, хуэй, дауры |
| Плошча | 1 183 000 км² (3-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Унутранай Манголіі | |
| | |
| Мапа Унутранай Манголіі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | CN-NM |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
|
Уну́траная Манго́лія (кіт. спр. 内蒙古, піньінь: Nèi Měnggǔ; па-мангольску: ᠦᠪᠦᠷ ᠮᠤᠩᠭᠤᠯ, трансьл.: Öbür Monggol (у выкарыстаньні манголамі Кітаю); Өвөр Монгол, трансьл.: Övör Mongol (мангольскай мовай Манголіі)), афіцыйна — Аўтаномны раён Уну́траная Манголія (кіт. трад. 內蒙古自治區, спр. 内蒙古自治区, піньінь: Nèi Měnggǔ Zìzhìqū; па-мангольску:
[a]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (аўтаномны раён) Кітайскае Народнае Рэспублікі. Месьціцца галоўным чынам на поўначы ў паўночным усходзе краіны.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць]На поўначы й паўночным захадзе праходзіць дзяржаўная мяжа КНР і Манголіі, на крайнім паўночным захадзе — КНР і Расеі. З адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак КНР аўтаномны раён мяжуе зь сямю правінцыямі — Хэйлунцьзян (на крайнім паўночным усходзе), Гірын (на паўночным усходзе), Ляанін (на ўсходзе), Хэбэй і Шаньсі (з абедзьвюма — на паўднёвым усходзе), Шэньсі (на поўдні) і Ганьсу (на захадзе ды паўднёвым захадзе), а таксама з адным аўтаномным раёнам — Нінся-Хуэйскім (на поўдні).
Адміністрацыйны цэнтар — места Хух-Хота, найбуйнейшы населены пункт — Баатоў.
Плошча адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі складае 1 183 000 км².
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць]Колькасьць насельніцтва на 2010 год — 24 706 321 чалавек[1], якое паводле нацыянальнае прыкметы разьмеркавалася наступным чынам: хань — 79%; манголы — 17%; маньчжуры — 2%; хуэйцы — 0,9%; дауры — 0,3%.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць]Адміністрацыйна падзяляецца на 9 мескіх акругаў і 3 аймакі, якія падзяляюцца на 17 раёнаў, 11 гарадоў павятовага ўзроўню, 21 павет, 49 хашунаў і 3 аўтаномных хашуны
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Афіцыйны сайт (кіт.)