Сярэдняя Азія — Кітай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сярэдняя Азія - Кітайгазаправод ад Туркмэністана да Кітайскай Народнай Рэспублікі (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён), адчынены 21 сьнежня 2009 году. На час адкрыцьця зьяўляўся найдаўжэйшым у сьвеце. Яго працягласьць складае 7 тыс. кілямэтраў, зь якіх 1833 км пралягаюць праз Туркмэністан, Узбэкістан і Казахстан. Будаўніцтва за кошт кітайскага боку першай часткі трубаправода гадавой магутнасьцю 6 мільярдаў кубамэтраў высілкамі 8 тыс. чалавек цягнулася 2 гады і 3 месяцы. Прыродны газ пастаўляецца пераважна з туркмэнскага залежа Паўднёвы Ёлатан, запасы якога сягаюць 14 трыльёнаў кубамэтраў (5-ае найбуйнейшае газарадовішча сьвету)[1]. У верасьні 2011 г. гадавая прапускная здольнасьць трубаправода ў выніку ўводу наступнай яго часткі ўжо сягала 30 млрд кубамэтраў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]