Перайсьці да зьместу

Сяргей Сплашноў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Сплашноў
Дата нараджэньня 10 (23) верасьня 1907 або 10 верасьня 1907(1907-09-10)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 красавіка 1979(1979-04-06)[2] (71 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак рэжысэр, сцэнарыст, кінарэжысэр
Месца працы
Узнагароды
мэдаль „Партызану Айчыннай вайны“ I ступені
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР
IMDb ID nm0819274

Сяргей Сплашноў (10 верасьня 1907, Масква, Расейская імпэрыя6 красавіка 1979, Менск, БССР) — беларускі савецкі рэжысэр і сцэнарыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1970).

Нарадзіўся 10 верасьня 1907 году ў Маскве. З 1928 па 1929 год працаваў на кінастудыі Межрабпамфільм на пасадзе памочніка рэжысэра, а з 1929 па 1933 год працаваў асістэнтам рэжысэра на кінастудыі Ленфільм.

У 1933 годзе пераехаў у БССР і быў прыняты ў склад кінастудыі Белдзяржкіно, дзе і працаваў аж да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе ў пачатку вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт і трапіў у акружэнне і апынуўся ў палоне, але яму ўдалося адтуль збегчы і ён далучыўся да партызанскага атраду, быў цяжка паранены і ў сувязі з гэтым быў дэмабілізаваны ў 1944 годзе і вярнуўся на кінастудыю Беларусьфільм.

Памёр 6 красавіка 1979 году ў Менску.

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Bibliothèque nationale de France Sergej Splošnov // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]