Перайсьці да зьместу

Каханьне трэба берагчы (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каханьне трэба берагчы
Любовью надо дорожить
Жанр мэлядрама[d]
Рэжысэр Сяргей Сплашноў
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар Юры Бэльзацкі
Юры Семяняка
Апэратар Алег Аўдзееў
Вытворчасьць Беларусьфільм
Дата выхаду 1959
Працягласьць 87 хвілінаў
Краіна СССР
Мова расейская
Старонка на IMDb

«Каха́ньне трэ́ба берагчы́» (па-расейску: Любовью надо дорожить) — мастацкі фільм (мэлядрама), зьняты ў 1959 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм». Прэм’ера фільму адбылася 26 студзеня 1960 году.

У адным з пакояў інтэрнату Менскага камвольнага камбінату на вуліцы Сонечнай жывуць чатыры дзяўчыны-ткачыхі: Каця, Тамара, Паліна і Зіна. Так склаліся абставіны, што Кацю абвінавацілі ў несумленным учынку. Усе доказы супраць яе. Каці даводзіцца перажыць разрыў з каханым чалавекам, які ёй не паверыў. Яна пакідае Менск і зьяжджае на далёкую будоўлю ў адзін з гарадоў БССР.

Але ў лёс Каці актыўна ўмешваюцца яе сяброўкі, камітэт камсамолу. Яны вераць ёй, перакананыя ў тым, што Каця — сумленны чалавек. У гісторыі, якая адбылася з Кацяй, непрыстойную ролю адыграла Зіна. У рэшце рэшт яна ўсьведамляе сваю памылку. Нялёгкія выпрабаваньні выпадаюць на долю сябра Каці, маладога муляра Сьцяпана. Сумленны хлопец, ён толькі аднойчы ў сілу зьбегу абставінаў зьдзяйсьняе ў адносінах да Каці памылку, якую пасьля спрабуе загладзіць. Але Каця ніяк ня можа дараваць крыўду, якую нанёс ёй Сьцяпан у цяжкую хвіліну жыцьця.

  • Ніна Іванова — Каця Дарашэвіч
  • Эдуард Брэдун — Сьцяпан
  • Зінаіда Асмолава — Тамара Пятушкова
  • Муза Крэпкагорская — Паліна Саўчук
  • Інга Будкевіч — Зіна
  • Анатоль Адоскін — Косьця (камсарг камбінату)
  • Тацьцяна Аляксеева — Антаніна Васільеўна (сакратар райкаму УЛКСМ)
  • Канстанцін Сарокін — Платон Васільевіч Пятушкоў (бацька Тамары)
  • Фёдар Шмакаў — Антон Іванавіч
  • Павел Малчанаў — Казімір Пятровіч
  • Валянціна Краўчанка — Фрося Якімчук
  • Яўген Палосін — Ягор Якімчук
  • Барыс Шчарбакоў
  • Юры Галкін — Піжон
  • Юры Сідараў — Пётар
  • Георгі Юматаў — фотакарэспандэнт
  • Іван Шаціла — Пракоп Фёдаравіч
  • Ганна Качаткова — эпізод
  • Аляксей Бараноўскі — Акім Акімыч
  • Нінэль Жукоўская — эпізод (няма ў тытрах)

Пачынаецца кінафільм з панарамы цэнтральнай часткі Менску, зьнятай зь верхавіны гарадзкой тэлевышкі на вуліцы Камуністычнай. У фільме можна ўбачыць многія вуліцы і будынкі Менску, якімі яны былі ў 1959 годзе. Асобныя эпізоды здымаліся непасрэдна на Менскім камвольным камбінаце.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]