Маска (фільм, 1938)
| Маска | |
| Маска | |
| Жанр | кінакамэдыя і трагікамэдыя |
|---|---|
| Рэжысэр | Сяргей Сплашноў |
| Заснаваны на | Маска[d] |
| У ролях | |
| Кампазытар | Валерый Жэлабінскі |
| Апэратар | Давід Шлюглейт |
| Вытворчасьць | Савецкая Беларусь |
| Дата выхаду | 1938 |
| Працягласьць | 25 хвілінаў |
| Краіна | СССР |
| Мова | расейская |
| Старонка на IMDb | |
«Ма́ска» (па-расейску: Маска) — мастацкі фільм (камэдыя), зьняты ў 1938 годзе на кінастудыі «Савецкая Беларусь» па аднайменным апавяданьні Антона Чэхава.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У грамадзкім клюбе з дабрачыннай мэтай давалі баль-маскарад. У самы разгар весялосьці невядомы ў фурманскім гарнітуры і чорнай масцы ўчыніў скандал. Ён выштурхаў з чытальнай залі высакародных паноў і ўладкаваўся за сэрвіраваным столікам з дзьвюмя жанчынамі. Ніякія ўгаворваньні клюбнага старшыны і паліцэйскага чыну не рабілі на яго ўплыву. Ён толькі яшчэ больш лаяўся, піў і куражыўся з гасьцей, якія працягвалі абурацца.
Калі дэбашыр зьняў маску, то перад ашаломленай публікай паўстаў Ягор Нілыч Пяцігораў, вядомы мільянэр і мясцовы дабрадзей. Усеагульнае абурэньне хамскімі паводзінамі п’янага хулігана зьмянілася задаволенымі сьмешкамі. Кожны стараўся паказаць, што шануе выхадкі такога выдатнага жартаўніка. Распарадчык выпраўляе ганаровага госьця да экіпажу і да вялікага задавальнення тых, хто сабраўся, кажа, што Ягор Нілыч зьехаў задаволены.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сьцяпан Каюкаў — Пяцігораў
- Віталь Паліцэймака — Яўстрат Спірыдонавіч
- Аляксандар Беніямінаў — дырыжор
- Мікалай Ліцьвінаў — таўстун
- Канстанцін Адашэўскі — Белебухін
- Уладзімер Таскін — дыректар банка Жэсцякоў
- Пётар Гофман — старшына клюбу
- Іван Назараў — лёкай