Ленфільм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Ленфільм»
Киностудия «Ленфильм»
Дата ўтварэньня 1918
Тып кінастудыя
Мэта Вытворчасьць фільмаў
Штаб-кватэра Санкт-Пецярбург, Каменнаастроўскі праспэкт, д. 10
Генэральны дырэктар Эдуард Пячугін
Сайт www.lenfilm.ru

Ленфільм — найстарэйшая і адна з найбуйнейшых кінакампаніяў Расеі. Заснаваная ў 1918 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кінафабрыка атрымала назву «Ленфільм» у 1934 годзе. Эмблема студыі «Медны вершнік» была створаная мастаком Марынай Балагоўскай і апэратарам Эдгарам Штырцкобэрам. Упершыню яна зьявілася ў фільме «Працоўны пасёлак» (1975) Уладзімера Вянгерава.

На «Ленфільме» зьнята каля 1500 гульнявых, дакумэнтальных, тэлевізійных фільмаў, якія сталі сусьветнай кінаклясыкай. У розны час на студыі працавалі найбуйнейшыя майстры савецкага і расейскага кіно: рэжысэры Рыгор Козінцаў, Ëсіф Хейфіц, Уладзімер Пятроў, Ільля Авербах, Глеб Панфілаў, Дынара Асанава, апэратары Андрэй Масквін, Вячаслаў Горданаў, Дзьмітры Месхіеў, Юры Вэксьлер, мастакі Яўген Яней і Мікалай Сувораў. Песьні Дзьмітрыя Шастаковіча, Ісаака Дунаеўскага, Васіля Салаўёва-Сядога, Веньяміна Баснэра, Андрэя Пятрова, папулярныя ў многіх пакаленьняў, упершыню прагучалі ў карцінах «Ленфільму».

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]