Сяргей Канановіч
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Сяргей Канановіч | |
Дата нараджэньня | 29 лютага 1972 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Геаграфічны факультэт БДУ |
Прафэсія | гітарыст |
Жанры | Рок-музыка |
Інструмэнты | гітара, бас-гітара, мандаліна |
Гурты | Hasta La Fillsta, Крамбамбуля, Pomidor/OFF, Zet |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Канановіч.
Сяргей Канановіч (1972; Менск, цяпер Беларусь) — беларускі музыка, гітарыст.
Музыкай пачаў займацца з школьных часоў, але музычнай адукацыі ня мае. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1995), але па спэцыяльнасьці «географ» ніколі не працаваў, бо вырашыў зьвязаць жыцьцё з музыкай.
Музычная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы гурт — Jar Jabber (1994). У складзе гурта Hasta La Fillsta скарыў фэстываль «Басовішча» (1997). Браў удзел у некалькіх беларускіх гуртах — гітарыстам праектаў «Крамбамбуля» (2001—2010)[1] і Zet, бас-гітарыст гурта Pomidor/OFF[2]. Граў таксама з гуртамі «Палац», žygimont VAZA, Зьмітром Вайцюшкевічам, N.R.M.[3].
З усіх музычных кірункаў сам аддае перавагу стонэру ды гранджу.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Сяргей Будкін, «Тузін гітоў». У «Крамбамбулі» разлад // Экспэрты.by, 24 траўня 2010 г. Праверана 12 лістапада 2015 г.
- ^ СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА(рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-09-11 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.
- ^ Тузін гітоў. Сяргей Канановіч пра вынікі чарговага туру на Тузіне Гітоў // Незалежны рэспубліканскі саюз моладзі, 20 траўня 2009 г. Праверана 12 лістапада 2015 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |