Сянькоўшчына
Выгляд
Сянькоўшчына | |
трансьліт. Siańkoŭščyna | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Слонімскі |
Сельсавет: | Сянькоўшчынскі |
Насельніцтва: | 555 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1562 |
Паштовы індэкс: | 231808 |
СААТА: | 4254820066 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°10′37″ пн. ш. 25°9′16″ у. д. / 53.17694° пн. ш. 25.15444° у. д.Каардынаты: 53°10′37″ пн. ш. 25°9′16″ у. д. / 53.17694° пн. ш. 25.15444° у. д. |
± Сянькоўшчына |
Сянько́ўшчына[2] — вёска ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар Сянькоўшчынскага сельсавету. На поўдні вёскі праходзіць дарога Р41, за якой знаходзіцца Сянькоўшчынскае возера.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў Слонімскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.[3]
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 555 жыхароў[1]
- 2002 год — 532 жыхары, 232 двары
- 1999 год — 534 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лясьніцтва
- Сярэдняя школа
- Клюб
- Бібліятэка
- Амбуляторыя
- Аддзяленьне сувязі
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Археалягічны комплекс «Сянькоўшчына» (1 тысячагодзьдзе да н. э.) Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 413В000577:
- селішча-1 — 100 м на паўночны ўсход ад стадыёну, на ўзвышшы, паміж правым берагам р. Бяроза (левы прыток р. Шчара) і безыменнай ракой
- селішча-2 — за паўночнай ускраінай вёскі, зь левага боку ад дарогі на в. Куцэйкі, на ўзвышшы левага беразе р. Бяроза (левы прыток р. Шчара)
- Царква ў імя сьвятога вялебнага Серафіма Сароўскага (2007)
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 331
- ^ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5