Новы ізраільскі шэкель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ізраільскі шэкель
Новыя банкноты і манэты сэрыі Б
Новыя банкноты і манэты сэрыі Б
Краіна Ізраіль
Падзел агарот
Код ISO-4217 ILS
Скарачэньне ש
Сымбаль і
Цэнтральны банк Bank of Israel[d]
Увядзеньне ва ўжытак 1985
Папярэдняя валюта Old Israeli shekel[d]
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Ізра́ільскі но́вы шэ́кель (па-габрэйску: שֶׁקֶל חָדָשׁ, па-арабску: شيكل جديد‎, сымбаль: , код: ILS), Ізраільскі шэкель, раней Новы ізраільскі шэкель (NIS) — валюта Ізраілю, уведзеная 1 студзеня 1986 року. Падзяляецца на 100 агарот. Сымбаль новага шэкелю — — спалучэньне першых літараў словаў шэкель (ש) і адаш (ח) (новы).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва «шэкель» (שקל) паходзіць зь Бібліі, дзе таксама азначала старажытную валюту ці меру вагі.

Ад утварэньня Дзяржавы Ізраіль да 1952 року ў звароце заставаліся банкноты «Англа-палестынскага банку», называныя брытанскімі фунтамі. У 1952 «Англа-палестынскі банк» перайменаваны ў «Нацыянальны банк Ізраілю, а валюта — у ізраільскі фунт.

24 лютага 1980 была ўведзеная новая валюта — шэкель. Як ізраільскі фунт, так і ягоны пераемнік перажылі значныя падзеньні курсаў, а ў пачатку 1980-х адбылася гіпэрінфляцыя. У выніку стабілізацыйнага пляну інфляцыя была спыненая, і з 1 студзеня 1986 року ўведзены новы шэкель, які абменьваўся ў прапорцыі 1000 старых за 1₪.

Дзякуючы эканамічным рэформам і гандлёвым пагадненьням новы шэкель ня толькі не зазнаваў дэвальвацыі, а ў 2000-х роках нават узмацніўся адносна даляру ЗША на 20% і з 1 студзеня 2003 зьяўляецца свабодна канвэртаванай валютай.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новы ізраільскі шэкельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў