Перайсьці да зьместу

Наваса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сьцяг Навасы»)
Наваса
Navassa Island
Герб Навасы
Герб
Месцазнаходжаньне Навасы
Афіцыйная мова ангельская
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Барак Абама
Плошча
 • агульная

5,2 км²
Насельніцтва
 • агульнае

каля сотні часовых працоўных
Валюта Даляр ЗША (USD)
Дамэн верхняга ўзроўню .um
Мапа Наваса

Наваса (па-ангельску: Navassa Island, па-крэольску: Lanavaz ці Lavash) — невялікая выспа ў Карыбскім моры, паміж Гаіці і Ямайкай. Зьяўляецца тэрыторыяй, залежнай ад Злучаных Штатаў Амэрыкі. На выспу прэтэндуе і Гаіці.

Выспа была адкрытая ў 1502 годзе Хрыстафорам Калюмбам. У XVII i XVIII стагодзьдзях заставалася пірацкай базай. У другой палове XIX стагодзьдзя былі адкрытыя радовішчы гуана, і на выспу заявілі правы ЗША ў 1857 годзе. Хутка запасы гуана скончыліся, і выспа была пакінутая.

Пасьля адкрыцьця Панамскага каналу выспа апынулася ў цэнтры гандлёвых марскіх шляхоў. На Навасе дзейнічаў (да 1996 году) вялікі марскі маяк.

У 1999 годзе выспа была абвешчаная запаведнай зонай. Акрамя гэтага, Наваса мае значнае вайсковае значэньне: за 160 км знаходзіцца кубінскае ўзьбярэжжа.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]