Джвары (манастыр)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Джвары
Georgia Jvari monastery IMG 9345 2070.jpg
Краіна
Месцазнаходжаньне Мцхэта
Канфэсія Грузінская праваслаўная царква
Эпархія Грузінская праваслаўная царква 
Дата заснаваньня VI стагодзьдзе
Статус Культурны помнік нацыянальнага значэньня Грузіі[d]
Commons-logo.svg Джвары на Вікісховішчы

Джава́ры (па-грузінску: ჯვრის მონასტერი, літаральна «крыж») — грузінскі манастыр і храм VII стагодзьдзя (паміж 605 і 642 гг.)[1]. Знаходзіцца на вяршыні гары каля зьліяньня рэк Куры і Арагві ў навакольлі Мцхеты — там, дзе згодна з гістарычнымі крыніцамі («Навяртаньне Грузіі», «Жыцьцяпісы картлійскіх цароў»), паставіла крыж сьвятая роўнаапостальная Ніна. Джвары — адзін з шэдэўраў архітэктуры па дасканаласьці архітэктурных формаў і першы ў Грузіі помнік Сусьветнай спадчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 545 году на «крыжовай» гары ўжо стаяў храм малога памеру; цяпер ён зруйнаваны. Большая па памеру царква ў форме тэтраконха (22 на 18,4 мэтру) была пабудавана ў 590—604 гадах. Магчыма яе архітэктарам быў Мікел Тхелі.

Пабудаваная на вяршыні скалістага масіву, царква служыць яго арганічным працягам і цэнтрам ўсяго навакольнага ляндшафту. Адзінства зь ляндшафтам падкрэсьліваецца тым, што сам манастыр суадносіцца з памерам скалы роўна як 1 да 7. Форма храма зьяўляецца вынікам працяглых пошукаў грузінскіх дойлідаў, якія адмовіліся ад формы базылікі і шукалі аптымальную форму цэнтральнага крыжовага храма, з адзінай унутранай прасторай. Гэтыя пошукі адлюстраваныя, напрыклад ў царкве ў Дзвелі-Гавазі і ў катэдральным саборы ў Нінацміндзе.

Невялікая па памеры царква ў пляне зьяўляецца ўпісаным у квадрат крыжам з паўкруглымі апсыдамі на канцах. Унутраная прастора мае суразьмернасьць, выразнасьць і акуратнасьць. Завершаны храм купалам на васьмігранным барабанам.

Зьнешні выгляд фасадаў вызначаецца гранёнымі апсыдамі з плоскімі нішамі. Усходні і паўднёвы бок храма ўпрыгожаныя скульптурнымі рэльефамі і арнамэнтамі, на гранях алтарнай апсыды — тры рэльефы з выявамі царкоўных старостаў. Скульптуры грубаватыя і наіўныя па выкананьні, але ў цэлым арнамэнт добра падкрэсьлівае архітэктурныя формы храма.

Купал на васьмігранным барабане паслужыў узорам для Атэнскага Сіёна ў Гарыйскім муніцыпалітэце і для мноства іншых каўкаскіх храмаў, стаўшы сымбалем сярэднявечнай Грузіі.

У 2004 годзе Джвары быў унесены ў сьпіс Міжнароднага фонду манумэнтаў, як адзін з сотні, якім пагражае зьнішчэньне, але рэстаўрацыя 2007 году дазволіла выключыць яго з гэтага сьпісу. Між тым, на сьценах манастыра дагэтуль магчыма ўбачыць барбарскія надпісы наведвальнікаў са ўсяго СССР за апошнія 60 гадоў.

Від на манастыр і навакольныя горы з манастыра Сьвятой Ніны
Від на манастыр і навакольныя горы з манастыра Сьвятой Ніны

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Джвары разам з Задазенскім манастыром лічыцца месцам дзеяньня паэмы Лермантава «Мцыры».
  • Манастыр згадваецца ў творы Валера Алфеева «Джвары», прысьвечаным ягонаму сыну.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ А. Б. Еремян (1969) Да пытаньня пра дааціроўку катэдральнай царквы ў Аване. Вестник общественных наук № 3pp. 47-62. Архіўная копія ад 2012-09-19 г.