Сьвятавіт
Сьвятавіт (Сьвентавіт, Сьветавіт) — паганскае боства ў заходнеславянскай міталёгіі. Ушаноўваўся як бог вайны і дастатку, увасабляў першасную творчую сілу, сьвятасьць сьвятла й жыцьця[1]. Выяўляўся ў выглядзе чатырохгаловага або чатырохтварага ідала. Атрыбуты Сьвятавіта — белы конь, меч і копʼі[2].
У горадзе Арконе на востраве Ругене (цяпер Нямеччына) знаходзіўся культавы цэнтар Сьвятавіта — чатырохслуповая бажніца-сьвяцілішча (разбураная ў 1168 годзе)[2].
У 1585 годзе навукоўца з Ростаку Давід Хітрэй (David Chytraeus) адзначыў умураваны ў адзін з касьцёлаў вострава Ругену камень Сьвятавіта (Swantevit), якога «жыхары Ругену цяпер называюць Вітальдам»[a][3].
У 1848 годзе ў рацэ Збручы (левы прыток Днястра) каля вёскі Лычкаўцаў (цяпер Тарнопальская вобласць, Украіна) знайшлі Збруцкі ідал, які меў выявы Рода і Сьвятавіта ды іншых падпарадкаваных ім паганскіх бостваў[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4