Вырай
Выгляд
Вырай — у беларускай міталёгіі цудоўная мясьціна, куды на зіму адлятаюць птушкі і куды ляцяць душы памерлых. Таксама «выраем» зваўся «клін» птушак, што ляцяць у цёплыя краі. Лічылася, што чалавек, які пабачыў вырай, будзе шчасьлівы ўвесь год.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Верагодна, паходзіць ад Ірай (па-руску: ирей, вирий, вырий, вырей; па-чэску: Irij; па-польску: Wyraj; ад ір) — ва ўсходнеславянскай і ўсходнепольскай міталёгіях старажытная назва раю і райскага сусьветнага дрэва; мітычная краіна, якая знаходзіцца на цёплым моры на захадзе ці паўднёвым захадзе зямлі, дзе зімуюць птушкі і зьмеі.