Перайсьці да зьместу

Кашч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Білібін. «Кашчэй Бесьсьмяротны»

Кашч, або Кашчэ́й Бесьсьмяро́тны — вобраз чарадзейных усходнеславянскіх казак; злы і хітры чараўнік, які выкрадае нявесту героя. Здабыўшы яйка, у якім схаваная сьмерць Кашча, герой перамагае яго і вяртаецца дамоў са сваёй нарачонай (надрукавана 15 беларускіх варыянтаў). Вядомы таксама казкі пра сьмерць Кашча ад чароўнага каня. Абедзьве вэрсіі кантамінуюцца зь сюжэтамі пра ўдзячных жывёлаў, пошукі зьніклай ці ўкрадзенай жонкі і інш. Вобраз Кашча трапляецца таксама ў замовах і былінах. Паводле меркаваньняў акадэміка Б. А. Рыбакова, Кашч у старажытна-ўсходніх славянаў увасабляў качэўнікаў, якія рабілі набегі на іх землі.

У народных казках Кашч зьяўляецца ў трох асноўных абліччах: цара і ведзьмара са звышнатуральнай сілай, на кані або без, які выкрадае прыгажуняў; у казцы «Іван Быковіч» ён згадваецца як бацька Цудаў-юдаў, муж зьмяіхі-ведзьмы й ляжыць на жалезным ложку з закрытымі павекамі, якія яму падымаюць дванаццаць магутных волатаў. І трэці, у шэрагу казак ( «Зорка, Вячорка й Паўночка», «Мядзьведко, Гарынь, Дубыня і Ўсыня») паўстае ў выглядзе старога «сам з пазногаць, барада з локаць», які мае біч на сем сажняў і які жыве ў хатцы на курыных ножках, і які гаспадарыць у Падземным царстве; нарэшце, у адным з варыянтаў «Івана Сасновіча» ён паўстае спачатку ў трэцім вышэй апісаным абліччы, а затым і ў першым. У народных казках ягоны антаганіст — Іван-царэвіч.

У казках гаворыцца, што Кашч «бяссьмяротны», аднак ён мае сьмерць, хоць яна й схаваная.

Паводле адной з вэрсіяў, ягоная сьмерць знаходзіцца на канцы іголкі, іголка ў яйку, яйка ў качцы, качка ў зайцы, заяц схаваны ў шкатулцы, шкатулка вісіць у ланцугах на дубе, які расьце на чорнай гары ці на далёкім востраве Буяне.

  • Кашч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.