Перайсьці да зьместу

Сымона Вэйль (філёзафка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымона Вэйль
Simone Weil
Імя пры нараджэньні Сымона Вэйль
Дата нараджэньня 3 лютага 1909(1909-02-03)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 24 жніўня 1943(1943-08-24)[1][3][5][…] (34 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сухоты
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак філёзаф, школьны настаўнік, пісьменьніца, аўтабіёграф, паэтка, прафсаюзны дзяяч, змагар Французскага супраціву, аўтарка дзёньніку, перакладніца
Навуковая сфэра палітычная філязофія[d], этыка, паэзія, мэтафізыка і касмагонія
Псэўданімы Émile Novis[8] і S. Galois[6]
Сябра ў Рух Супраціву[d] і Confédération Générale du Travail[d]
Пэрыяд 1933—1943
Кірунак рацыяналізм, хрысьціянскі экзыстэнцыялізм, нэаплятанізм
Значныя ідэі The Need for Roots[d], Gravity and Grace[d], La condition ouvrière[d], Reflections Concerning the Causes of Liberty and Social Oppression[d], Notebooks[d] і Oppression and Liberty[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Сымона Вэйль (па-француску: Simone Weil; 3 лютага 1909, Парыж, Францыя — 24 жніўня 1943, Эшфард, Кент, Вялікабрытанія) — француская філёзафка, хрысьціянская містыца і грамадзкая дзяячка.

Сымона Вэйль нарадзілася ў 1909 годзе ў Парыжы, у сям’і жыдоўскага паходжаньня з Эльзасу па бацьку. Ейная маці, Саламея Райнгерц, нарадзілася ў Растове-на-Доне, вырасла ў Бэльгіі. У Сымоны быў на тры гады старэйшы за яе брат, матэматык Андрэ Вэйль[9].

Сымона — дзіця зь вельмі далікатным здароўем. На працягу ўсяго жыцьця яна пакутавала ад моцных галаўных боляў, сінусіту і дрэннай фізічнай каардынацыі. Да ўсяго хварэла на сухоты[10].

Навучалася ў Лявальскай жаночай школе. Рэлігійнай адукацыі яна не атрымала, аб чым сьведчыць сама: «Мяне выхоўвалі бацькі і мой брат у поўным агнастыцызме»[11]. Адной з істотных рысаў ейнага жыцьця зьяўляецца спагадлівасьць да няшчасных: каля пяці гадоў, даведаўшыся пра пакуты жаўнераў на вайне 1914 году, яна адмовілася есьці цукар і пасылала яго на фронт[12].

С. Вэйль навучылася вельмі хутка, у 12 гадоў яна ўжо авалодала старажытнагрэцкай мовай. Неўзабаве пасля прачытаньня Бхагавад-Гіты яна авалодала санскрытам[13].

У 1924—1925 гадах яна наведвала заняткі ў філёзафа Рэнэ Лё Сэна ў ліцэі Віктора-Д’юрая ў Парыжы, а ў чэрвені 1925 году атрымала ступень бакаляўркі філязофіі ва ўзросьце шаснаццаці гадоў[14].

У 1928 годзе Сымона Вэйль заняла першае месца на ўступных іспытах у Нармальную школу (інстытут). Другое месца заняла самая вядомая з аднагодкаў Сымоны Вэйль Сымона дэ Бавуар[15].

С. Вэйль вывучала філязофію ў Нармальнай школе. Дыплём атрымала ў 1931 годзе[16].

Пазьней яна выкладала філязофію ў сярэдняй школе для дзяўчынак Лё Пюі, якая была яе асноўным месцам працы на працягу ўсяго жыцьця[17].

На працягу лета 1932 году правяла некалькі тыдняў у Нямеччыне з мэтай зразумець прычыны ўздыму нацызму[18].

З верасьня 1934 году яна часова кінула настаўніцкую дзейнасьць, бо вырашыла прыняць ва ўсёй жорсткасьці стан працоўнага ня як просты досьвед, а як поўнае ўвасабленьне, каб мець дасканалае ўсьведамленне бяды; яна захацела задумацца пра ўзаемасувязь сучаснай тэхнікі, масавай вытворчасьці і свабоды. Свае ўражаньні яна пакінула ў сваім «Journal d’usine» (Завадзкі дзёньнік)[19].

У жніўні 1936 году, нягледзячы на пацыфізм, яна вырашыла прыняць удзел у грамадзянскай вайне ў Гішпаніі, патлумачыўшы Жоржу Бэрнаносу так: «Я не люблю вайны; але падчас вайны мяне заўсёды больш за ўсё жахала становішча тых, хто знаходзіцца ў тыле і пляткарыць пра тое, чаго не ведае»[20]. Яна далучылася да ваеннай калёны Дуруці на пачатку грамадзянскай вайны ў Гішпаніі разам з анархістамі і рэвалюцыянэрамі[21].

Пасьля паразы Францыі ў Другой сусьветнай вайне ў 1942 годзе яна пераехала ў Нью-Ёрк. Неўзабаве пасьля гэтага яна прыбыла ў Лёндан і ўстанавіла кантакт з Камітэтам Свабоднай Францыі[22].

Кволая і хворая на сухоты ў 1943 годзе яна была дастаўленая ў санатор у Эшфардзе, дзе і памерла[23].

Філязофія Сымоны Вэйль

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Акрамя хрысьціянства, на ейную філязофію паўплывалі габрэйскі і старажытнагрэцкі містыцызм, а таксама індуізм і будызм. Аднак Сымона Вэйль адмоўна ставілася да рытуальнага боку рэлігіі. Яна засяродзіла ўвагу на праблеме пакутаў, асабліва пакутаў нявінных. У раньні пэрыяд Вэйль падыходзіла да гэтага пытаньня з пазіцыяў марксізму і сацыялізму, лічачы неабходнай сацыяльную рэарганізацыю грамадзтва[24].

Пазьней яна лічыла галоўнай неабходнасьць аднаўленьня сувязяў чалавека з прыродай і грамадзтвам, то бок пошук і аднова «каранёў». На ейную думку, гэтыя карані парушаныя ў сучасным грамадзтве уплывам грошай, улады і ідэалёгіі. Адным з мэтадаў аднаўленьня каранёў С. Вэйль лічыла «адухоўленасьць працы»[25].

С. Вэйль прапануе новае прачытаньне грэцкай думкі; яна камэнтуе філязофію Плятона, у якім бачыць «бацьку заходняй містыкі»; яна таксама перакладае і інтэрпрэтуе вялікія грэцктя літаратурныя, філязофскія і рэлігійныя тэксты, у якіх яна адкрывае «дахрысьціянскія інтуіцыі», якія параўноўвае зь сьвятымі індуісцкімі пісаньнямі і з катарызмам. Ейныя творы, дзе розум зьмешваецца з рэлігійнымі інтуіцыямі, а таксама навуковымі і палітычнымі элемэнтамі, нягледзячы на іх, відавочна, разрозьнены характар, утвараюць цэлае, кіруючую нітку якога можна знайсьці ў ейнай ўладнай любові да праўды, якую яна вызначала як найсьвяцейшую патрэбу чалавечай душы[26].

Альбэр Камю ахарактарызаваў Сымону Вэйль як «адзіны вялікі розум нашага часу». А. Камю зьяўляецца адным зь першых, хто раскрыў важнасьць твораў Сымоны Вэйль і аддаў ёй даніну памяці, назваўшы ейны твор «L’Enracinement» (Укараненьне) «адной з самых зразумелых, высокіх і найпрыгажэйшых кнігаў, напісаных пра нашу цывілізацыю». Альбэр Камю заснаваў калекцыю «Espoir» у выдавецве Gallimard, каб зрабіць вядомай думку Сымоны Вэйль і апублікаваць ейную спадчыну[27].

• 1932—1942: Sur la science, Paris, Gallimard, 1966.

• 1933: Réflexions sur la guerre, revue La Critique sociale, n° 10, novembre 1933.

• 1933—1934: Leçons de philosophie, (lycée de Roanne 1933—1934), Leçons de philosophie transcrites et présentées par Anne Reynaud-Guérithault, 1re éd. Paris, Plon, 1959; Paris UGE, coll. «10/18», 1970. Réédition en 1989, Les Classiques des sciences sociales.

• 1934: Un soulèvement prolétarien à Florence au xive siècle, revue La Critique sociale, n° 11, mars 1934, sur la révolte des Ciompi. Rééd. sous le titre La révolte des Ciompi (textes de Simone Weil et Nicolas Machiavel, Postface d’Emmanuel Baro), CMDE, 2013.

• 1933—1934: Carnet de bord (le premier des Cahiers de Simone Weil, et le seul qui soit antérieur à la guerre; il contient essentiellement des esquisses préparatoires aux Réflexions…). 1re éd. Œuvres complètes, t. VI, Gallimard, 1994.

• 1933—1943: Oppression et liberté, Paris, Gallimard, coll. «Espoir», 1955, 280 p.

• 1934: Réflexions sur les causes de la liberté et de l’oppression sociale, Revue «La révolution prolétarienne»; Œuvres complètes, t. II, 1955.

• 1936—1942: La Source grecque, 1re éd. Paris, Gallimard, coll. «Espoir», 1953.

• 1937: La Condition ouvrière, 1re éd. avant-propos d’Albertine Thévenon, Paris, Gallimard, 1951, coll. «Espoir», 276 p.; rééd. Gallimard, coll. «Folio», 2002, 528 p.

• 1939: L’Iliade ou le poème de la force, Revue «Les Cahiers du Sud», Marseille, décembre 1940-janvier 1941.

• 1940: Note sur la suppression générale des partis politiques, 1re éd. 1950; Paris, Climats, 2006.

• 1940: Poèmes, suivis de Venise sauvée, Lettre de Paul Valéry, 1re éd. Gallimard, coll. «Espoir», 1955.

• 1940—1942: Cahiers. I (dès oct. 1940, à Marseille), 1re éd. par Simone Pétrement, Paris, Plon, coll. «L'Épi», 1951; nouvelle éd. revue et augmentée par Florence de Lussy, Gallimard, 1970.

• 1940—1942: Cahiers. II, 1re éd. Paris, Plon, 1953, coll. «L'Épi»; nouvelle éd. revue et augmentée, 1972.

• 1940—1942: La Pesanteur et la Grâce, Extraits des 11 Cahiers écrits à Marseille entre oct. 1940 et avril 1942, préface de Gustave Thibon, Paris, Plon, 1947, 208 p.

• 1940—1943: Pensées sans ordre concernant l’amour de Dieu, Paris, Gallimard, 1962.

• 1940—1942: Cahiers. III, 1re éd. Paris, Plon, 1956, coll. «L'Épi»; nouvelle éd. revue et augmentée, 1974.

• 1941—1942: Intuitions pré-chrétiennes, Paris, La Colombe, 1951, Éd. du Vieux-Colombier; nouvelle édition Fayard 1985.

• 1942: Lettre à un religieux, Paris, Gallimard, coll. «Espoir», 1951; nouvelle éd. Paris, Seuil, coll. «Livre de Vie», 1974.

• 1942: Attente de Dieu, (lettres de janv. à mai 1942 au Père J.-M. Perrin), introduction de Joseph-Marie Perrin, O. P., 1re éd. Paris, La Colombe, Éd. du Vieux Colombier, 1950, 344 p.; rééd. Paris, Fayard, 1966.

• 1942: Correspondance 1942, Simone Weil & Joë Bousquet, édition établie, préfacée et annotée par Florence de Lussy, Éditions Claire Paulhan, Paris, 2019, 200p. (ISBN 978-2-912222-63-3)181.

• 1942—1943: La connaissance surnaturelle, 1re éd. (par Albert Camus) Paris Gallimard coll. «Espoir», 1950, 337 p.; rééd. Œuvres complètes, t. VI, vol. 4, 2006, 656 p.: Cahiers, juillet 1942-juillet 1943, La connaissance surnaturelle (Cahiers de New York et de Londres).

• 1943: «L’agonie d’une civilisation vue à travers un poème épique» et «En quoi consiste l’inspiration occitanienne», Cahiers du Sud consacré à «Génie d’Oc et monde méditerranéen» (sous le pseudonyme d’Émile Novis).

• 1943: L’Enracinement, Prélude à une déclaration des devoirs envers l'être humain, 1re éd. Paris, Gallimard, coll. «Espoir», 1949, 381 p.; rééd. Gallimard, coll. «Folio essais», 1990, 384 p.

• 1943: Écrits de Londres et dernières lettres, Paris, Gallimard, 1957, coll. «Espoir», 264 p.

Écrits historiques et politiques, Paris, Gallimard, coll. «Espoir», 1960.

• 1950: Note sur la suppression générale des partis politiques, Paris, Allia, 2017, 48 p. (ISBN 979-10-304-0504-0).

• 1957: La Personne et le sacré: collectivité, personne, impersonnel, droit, justice, Paris, Allia, 2018, 80 p. (ISBN 979-10-304-0797-6).

  1. 1 2 Simone Weil // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. Delarge J. Simone WEIL // Лё Дэлярж (фр.)Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  3. 1 2 Simone Weil // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
  5. Simone Weil // Roglo — 1997.
  6. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  7. Bybrook Cemetery
  8. Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  9. Thomas R. Nevin, Simone Weil: Portrait of a Self-exiled Jew, Univ of North Carolina Press, 1991, 488 p.
  10. Philippe Etchecopar, «Simone Weil philosophe (1909—1943)», Éditions science et bien commun, https://scienceetbiencommun.pressbooks.pub/femmessavantes2/chapter/simone-weil-philosophe-1909-1943/
  11. Père Jean-Marie Perrin, Préface à Simone Weil, Attente de Dieu, Fayard, 1977, p. 6-7.
  12. Susanne Martin, Le mystère Simone Weil, Gallimard, 5 octobre 1999, p. 124.
  13. Miklós Vető, Petit Dictionnaire des philosophes de la religion, Éditions Brepols, 1996, p. 663—664.
  14. Miklós Vető, Petit Dictionnaire des philosophes de la religion, Éditions Brepols, 1996, p. 663—664.
  15. Simone de Beauvoir, Mémoires d’une jeune fille rangée, 1958.
  16. Miklós Vető, Petit Dictionnaire des philosophes de la religion, Éditions Brepols, 1996, p. 663—664.
  17. Miklós Vető, Petit Dictionnaire des philosophes de la religion, Éditions Brepols, 1996, p. 663—664.
  18. «La Passion de Simone… par Kaija Saariaho», resmusica.com, 19 juin 2013, https://www.resmusica.com/2013/06/19/la-passion-de-simone%E2%80%A6-par-kaija-saariaho/
  19. Philippe Etchecopar, «Simone Weil philosophe (1909—1943)», Éditions science et bien commun, https://scienceetbiencommun.pressbooks.pub/femmessavantes2/chapter/simone-weil-philosophe-1909-1943/
  20. Lettre de Simone Weil à Georges Bernanos, sur le site deslettres.fr, https://books.openedition.org/pupvd/35717
  21. Philippe Etchecopar, «Simone Weil philosophe (1909—1943)», Éditions science et bien commun, https://scienceetbiencommun.pressbooks.pub/femmessavantes2/chapter/simone-weil-philosophe-1909-1943/
  22. Alain Dreyfus, «Simone Weil, l’incandescente», Marianne, 28 février 2014.
  23. Miklós Vető, «Simone Weil et l’histoire de la philosophie», Archives de Philosophie, t. 72, 1er janvier 2010, p. 581—606.
  24. «Avec Simone Weil et George Orwell, pour un socialisme vraiment populaire», Le Comptoir, 22 juin 2015, https://comptoir.org/2015/06/22/avec-simone-weil-george-orwell-pour-socialisme-vraiment-populaire/
  25. Charles Jacquier, Simone Weil, l’expérience de la vie et le travail de la pensée, Éditions Sulliver, 1998, p. 115.
  26. Miklós Vető, «Simone Weil et l’histoire de la philosophie», Archives de Philosophie, t. 72, 1er janvier 2010, p. 581—606.
  27. Miklós Vető, «Simone Weil et l’histoire de la philosophie», Archives de Philosophie, t. 72, 1er janvier 2010, p. 581—606.