Здраўніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Санаторый»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Здраўніца (санаторый; лац. sano — лячыць) — стацыянарная лекава-прафіляктычная ўстанова зь пераважным выкарыстаньнем прыродных чыньнікаў (клімат, мінэральная вада і лекавая гразь) у спалучэньні з дыетычным харчаваньнем, лекавай фізкультурай і фізыятэрапіяй[1].

Віды: аднапрофільная і шматпрофільная; для дарослых, дзяцей, падлеткаў, бацькоў зь дзецьмі; для хворых на сухоты, іншыя хваробы органаў дыханьня, органаў кровазвароту, страваваньня, апорна-рухальнага апарату, нэрвовай сыстэмы, нырак і мачавых шляхоў; лекавая, рэабілітацыйная (замацаваньне вынікаў лячэньня), рэкрэацыйная (пры сындроме хранічнай стомленасьці, зьніжэньні разумовай і цялеснай працаздольнасьці). Можа мець аддзяленьне для асобаў, якія перанесьлі інфаркт міякарда, кровазьліцьцё ў мозаг, траўму косткі[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2001 год у Беларусі працавала 71 здраўніца, дзе ў першую чаргу лекавалі ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы, зьнявечаных, пэнсіянэраў, хворых на сухоты і асобаў, якія перанесьлі інфаркт міякарда і хірургічную апэрацыю[1].

За першае паўгодзьдзе 2013 году ў здраўніцах Беларусі пралячыліся звыш 650 000 чалавек (7% насельніцтва Беларусі), зь іх звыш 404 000 (62%) за кошт дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня і рэспубліканскага бюджэту. Таксама аздараўленьне прайшло звыш 102 000 (16%) замежнікаў, зь іх 80% — расейцы. На землях здраўніцаў існавала звыш 90 сьвідравінаў мінэральнай вады і 4 радовішчы лекавай гразі. Цана аднаго дня ў здраўніцы складала прынамсі 300 000 рублёў ($33,44). Пагатоў інваліды 1-й і 2-й групаў атрымлівалі накіраваньне ў здраўніцу аднойчы на 2 гады. Пэнсіянэры аплочвалі 15-20% цаны пуцёўкі ў залежнасьці ад пары году. У выніку запоўненасьць здраўніцаў перавышала 90%[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Эдуард Вальчук. Санаторый // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14. — С. 145. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5
  2. ^ Дыяна Серадзюк. Айчынныя здраўніцы набіраюць абароты // Зьвязда : газэта. — 2 жніўня 2013. — № 142 (27507). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Здраўніцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў